Кніжн. Яркае, вобразнае апісанне чаго‑н. Адно жывапісанне дэталей побыту не можа ўжо задаволіць сённяшняга чытача.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсядзённасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паўсядзённага. Проза ў адрозненне ад паэзіі патрабавала аб’ёмнага паказу жыцця з падрабязнасцямі побыту, паўсядзённасці, нораваў, характараў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этні́чны
(гр. ethnikos = народны)
які адносіцца да пэўнага народа, яго побыту, нораваў, звычаяў, культуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Áufenthaltsort
m -(e)s, -e ме́сца знахо́джання, ме́сца по́быту
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гарадзі́шча, ‑а, н.
Месца, дзе захаваліся астаткі старажытнага пасялення. У культурным пласце Берасцейскага гарадзішча добра захаваліся драўляныя пабудовы і рэчы гаспадарчага побыту.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АРХІТЭКТУ́РНЫЯ МУЗЕ́І.
Вывучаюць, збіраюць, экспануюць, прапагандуюць і папулярызуюць помнікі нар. дойлідства, прадметы побыту, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва і інш., якія характарызуюць матэрыяльную і духоўную культуру народаў і краін.
Архітэктурныя музеі часта маюць форму т.зв. паркаў-музеяў або музеяў пад адкрытым небам, дзе сабраны звезеныя з розных рэгіёнаў помнікі нар. драўлянага дойлідства [навукова-даследчы архітэктурны музей імя А.В.Шчусева ў Маскве (1964), «Скансен» у Стакгольме, Латвійскі этнагр. музей пад адкрытым небам, Музей нар.побыту Літвы, Дзярж. музей нар. архітэктуры Украіны, Львоўскі музей нар. дойлідства і побыту, Музей нар. дойлідства і побыту Грузіі і інш.]. На Беларусі з 1970 дзейнічае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
богашука́льніцтва, ‑а, н.
Рэакцыйная рэлігійна-філасофская плынь сярод рускай ліберальнай інтэлігенцыі пачатку 20 ст., якая прапанавала перабудаваць сучасныя формы грамадзянскага побыту і чалавечага існавання на аснове абноўленага хрысціянства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́быт, ‑у, М ‑быце, м.
1. Тое, што і быт. Чытаў [Хэлд] у арыгінале творы савецкіх пісьменнікаў, каб хоць трошкі пазнаёміцца з душой, побытам рускіх.Сабаленка.Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце.Няхай.
2. Знаходжанне, прабыванне дзе‑н. За гэты час побыту ў школе Аленка значна змянілася.Колас.Праз увесь час майго побыту ў Жорнаўцы сюды не даходзілі ніякія газеты, ні лісты.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легкава́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае нязначную ці недастатковую вагу. Легкаважны груз.
2.перан. Несур’ёзны, легкадумны, павярхоўны. У іншых выпадках паэтычнасць, не падмацаваная праўдай побыту, сюжэтам, застаецца павярхоўнай і легкаважнай.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)