плотва́ зоол. пло́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Plötze f -, -n заал. пло́тка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

плоти́ца и плоти́чка уменьш.-ласк. пло́тка, -кі ж., пло́тачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

płoć

ж. заал. плотка (Rutilus rutilus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Rtauge n -s, -n заал. пло́тка, чырванапёрка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пату́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу, злёгку тузацца. Плотка, нарэшце, заўважыла крошку. Белы паплавок ажыў і, старанна перадаючы гульню рыбы з прыпадай, пачаў патузвацца і торкаць носам у ваду... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Таўстако́ра, тоўстоко́ра ’буйная плотка’ (Крыв.), тоўстоко́ра, тоўстоко́рка ’галавень’ (ТС). Да тоўсты (гл.) і кора́ ’луска’ (гл. кара), у выніку семантычнай кандэнсацыі з тоўстоко́ра плотка ’тс’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве, 202), параўн. аналагічныя ўтварэнні серб. дыял. дебелоко̑рка ’гарбуз з тоўстай скуркай’, танкоко̑рка ’гарбуз з тонкай лупінай’ (Элезавіч, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́тваплотка, Rutilus rutilus L.’ (навагр., Сцяшк. МГ), ’краснапёрка, Scardinius erythropthalamus L.’ Да платва́ (гл.), прасл. *ploty, Р. скл. plotъve, сюды ж плоціца, плаці́ца і ўтвораная ад іх шляхам адваротнай дэрывацыі гродз. плоць, якія ў суседняй польскай мове з XVI ст. сталі замяняцца формай *plot‑ъka (Банькоўскі, 2, 624–625); на бел. тэрыторыі ў сучасны момант гэтая форма пераважае: плотка, плі́тка, плутка, плы́ткаплотка’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Жук., Гарэц., Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Растарг.; гродз., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыві́цца, прыўецца; пр. прывіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Замацавацца, укараніцца, стаць звычайным. Ні класіцызм, ні рамантызм, ні сентыменталізм як творчыя метады не прывіліся ў беларускай літаратуры. «Полымя». Вось недзе ў часе вандровак і прывілося роду Абрама прозвішча Плотка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ,

віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)