процілеглыя і адначасова ўзаемазвязаныя формы ўспрымання свету, тэндэнцый і заканамернасцяў яго развіцця. Залежаць ад перавагі спрыяльных, стваральных і жыццесцвярджальных, або, наадварот, неспрыяльных і разбуральных пачаткаў. Абазначаюць веру ці нявер’е ў будучае, у здольнасць чалавецтва арганізаваць сваё жыццё на аснове ідэалаў дабра, справядлівасці і г.д. Надаюць пэўную афарбоўку розным ідэйна-паліт. плыням, ідэалогіям, філас. вучэнням, праграмам практычнага дзеяння. Аптымізм становіцца пануючым настроем у эпоху грамадскага ўздыму і пераходу да новага, больш высокага ў параўнанні з ранейшым якаснага стану. Калі пераход заканчваецца і ў грамадстве ўзнікаюць новыя праблемы і цяжкасці, супярэчнасці абвастраюцца, уздым перарываецца спадамі і крызісамі, узмацненнем рэгрэсіўных тэндэнцый у грамадскім жыцці, аптымізм, як правіла, саступае месца песімізму. Крыніцай песімістычных настрояў і змрочных глабальных прагнозаў на будучыню служыць і заснаваная на драпежніцкіх адносінах да прыроды «цывілізацыя спажывання» (экалагічны песімізм). Аптымізм і песімізм здольныя адыгрываць актыўную канструктыўную ролю ў пошуках адказаў на пытанні, што ўзнікаюць перад грамадствам.
Літ.:
Мечников И.И. Этюды оптимизма. М., 1988;
Жибуль И.Я. Экологические потребности: сущность, динамика, перспективы. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пессими́змпесімі́зм, -му м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
песімісты́чны, -ая, -ае.
1.гл.песімізм.
2. Прасякнуты песімізмам.
П. настрой.
|| наз.песімісты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
pessimism[ˈpesɪmɪzəm]n.песімі́зм
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
аптымі́зм, -у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у лепшае, у поспех; проціл.песімізм.
|| прым.аптымісты́чны, -ая, -ае; наз.аптымісты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Pessimísmus
m - песімі́зм
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pesymizm, ~u
м.песімізм
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
песімісты́чны
(ад песімізм)
прасякнуты песімізмам (проціл.аптымістычны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Resignatión
f -, -en
1) адрачэ́нне, адмаўле́нне
2) расчарава́насць, песімі́зм;
dúmpfe ~ тупа́я абыцкавасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аптымі́зм, ‑у, м.
Бадзёрае і жыццярадаснае светаадчуванне, пры якім чалавек верыць у светлую будучыню; схільнасць ва ўсім бачыць добрае; проціл.песімізм. Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было.Колас.У гэтай бяздумнай бадзёрасці сучаснай моладзі і светлым аптымізме было нешта новае, народжанае новай эпохай.Карпюк.
[Ад лац. optimus — найлепшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)