рэчывы або злучэнні, якія выклікаюць забруджванне навакольнага асяроддзя пры дасягненні пэўнай колькасці і канцэнтрацыі. Паводле характару паходжання бываюць фіз. (энергія, радыяцыя, шум і інш.), хім. (злучэнні азоту, серы, ртуці, металаў і рэчывы — гербіцыды, пестыцыды і інш.), біял. (патагенныя мікраарганізмы); паводле аб’ектаў забруджвання — атмасферныя, водныя, глебавыя, ландшафтныя. Адрозніваюць П. першасныя (прыродныя) і другасныя (антрапагенныя), якія ўтвараюцца ў выніку быт., с.-г., прамысл. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯФІ́ЛЫ [ад бія... + ...філ(ы)],
хімічныя элементы і рэчывы, здольныя акумулявацца ў жывых арганізмах у значна большых колькасцях, чым у навакольным асяроддзі (цынк, кісларод, фосфар і інш. элементы, многія пестыцыды). Часта канцэнтрацыя (каэфіцыент біялагічнага назапашвання) біяфілаў у жывых арганізмах у дзесяткі, сотні і тысячы (сотні тысяч) разоў большая, чым у асяроддзі. Павышанае назапашванне біяфілаў у арганізме прыводзіць да ўзнікнення таксікозаў, нават да гібелі арганізма. Гл. таксама Біялагічнае ўзмацненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТА́ЛІ,
арганічныя злучэнні, вытворныя гідратаваных альдэгідаў, RCH (OR1)2. Бясколерныя вадкасці з прыемным пахам, растваральныя ў арган. растваральніках, нерастваральныя ў вадзе. Устойлівыя да шчолачаў, у прысутнасці кіслот гідралізуюцца да альдэгідаў. Уступаюць у рэакцыі далучэння і замяшчэння. Атрымліваюць ацэталізацыяй — узаемадзеяннем альдэгідаў са спіртам ці ортаэфірамі. Выкарыстоўваюць як растваральнікі, пестыцыды (напр., ацэталь акралеіну), духмяныя рэчывы ў парфумерыі, пластыфікатары. У невял. колькасці ёсць у моцных вытрыманых вінах, паляпшаюць іх букет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАРЫЦЫ́ДЫ [ад грэч. akari клешч + ...цыд(ы)],
пестыцыды, прызначаныя для барацьбы з кляшчамі. Існуюць акарыцыды расліннага (анабазін, нікацін) і сінтэтычнага (фосфарарган., хлараваныя арган. злучэнні, карбаматы і інш.) паходжання. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў, эмульсій, суспензій, дустаў, газаў, аэразоляў. Магчыма атрутнае ўздзеянне на чалавека, жывёл і птушак. З акарыцыдаў найб. шырока ўжываюцца мінер. масла, сера, вапнава-серны адвар, фосфарарган. злучэнні (хларафос, карбафос). Парушэнні тэхналогіі выкарыстання акарыцыдаў вядуць да экалагічных страт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗЫ́ЛЬЧЫК Валянцін Вячаслававіч (8.12.1935, г. Полацк — 13.1.1993),
хімік-арганік. Д-рхім.н. (1986), праф. (1987). Засл. вынаходнік СССР (1992). Засл. дз. нав. Чувашыі (1992). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Бел.тэхнал. Ін-це і Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі. З 1969 у Чувашскім ун-це. Навук. даследаванні па хіміі тэрпеноідаў і іх сінт. аналагаў. У супрацоўніцтве з бел. вучонымі атрымаў новыя біялагічна актыўныя прэпараты (пестыцыды) і даследаваў іх эфектыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАБІЁТЫКІ (ад грэч. xenos чужы + ...біёз),
злучэнні, чужародныя для арганізмаў і біясферы: пестыцыды, прэпараты быт. хіміі, лек. сродкі, пластмасы і інш. Пры пападанні ў навакольнае асяроддзе ў значных колькасцях могуць выклікаць гібель арганізмаў, парушаць нармальны ход прыродных працэсаў у біясферы. Ператварэнні К. шляхам іх дэтаксікацыі і дэградацыі ў арганізмах і ў знешнім асяроддзі вывучаюць і выкарыстоўваюць для арганізацыі сан.-гігіенічных мерапрыемстваў, мер па ахове прыроды. Гл. таксама Забруджвальнікі, Забруджванне антрапагеннае, Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ксенабіётыкі
(ад ксена- + гр. biotos = жыццё)
чужародныя для арганізмаў злучэнні — пестыцыды, прэпараты бытавой хіміі, лекавыя сродкі і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРАЎН-ЭФІ́РЫ,
цыклічныя поліэфіры, у якіх атамы кіслароду злучаны этыленавымі масткамі. Найпрасцейшы К.-э. — 12-краўн-4 ці 1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкан, мае 4 атамы кіслароду.
Вязкія вадкасці ці крышт. рэчывы. Добра раствараюцца ў арган. растваральніках, мала — у вадзе. Утвараюць устойлівыя комплексы з катыёнамі металаў, пераважна шчолачных і шчолачназямельных. Біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўплываюць на іонную і субстратную пранікальнасць біял. мембран, а таксама на ферментныя сістэмы. Выкарыстоўваюць для канцэнтравання і раздзялення металаў, стварэння іон-селектыўных датчыкаў і мембран, як лек. прэпараты, пестыцыды, антыдоты.
Да арт.Краўн-эфіры. Структурная формула 1,4,7,10-тэтраоксацыклададэкану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОСФАРАРГАНІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
злучэнні, якія маюць у малекуле фосфар, звязаны з атамам вугляроду непасрэдна або праз атамы інш. элементаў (кісларод, сера, азот). Да Ф.з. адносяцца нуклеінавыя кіслоты, нуклеатыды, фасфаты монацукрыдаў, розныя тыпы фосфаліпідаў і інш.Сінт. Ф.з. — пестыцыды, пластыфікатары, растваральнікі.
Існуюць у газападобным, вадкім або цвёрдым станах. Сінтэз Ф.з. складаецца са стадый: атрыманне элементарнага фосфару З мінер. сыравіны; ператварэнне фосфару ў неарган. вытворныя (напр., дэкааксід тэтрафосфару); атрыманне Ф.з. узаемадзеяннем гэтых вытворных са спіртамі, амінамі, альдэгідамі і інш. Выкарыстоўваюцца ў якасці інсектыцыдаў, лек. сродкаў і інш. Некат. Ф.з., напр. заман, высокатаксічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАТЫЦЫ́ДЫ [ад нематоды + ...цыд(ы)],
хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння круглых чарвей — паразітаў раслін; клас пестыцыдаў. Н. сістэмнага дзеяння (паглынаюцца раслінай і пашыраюцца па яе тканках) трапляюць у арганізм чарвей з кормам, Н. кантактнага дзеяння (выкарыстоўваюцца звычайна супраць сцябловых і лісцевых нематод пры апырскванні раслін) і Н.-фуміганты (супраць каранёвых нематод пры ўнясенні ў глебу, папярэдняй апрацоўцы пасяўнога ці каранёў пасадачнага матэрыялу — праз покрывы цела чарвяка. Некат. Н. (напр., гетэрафос, карбафуран) дзейнічаюць і як пестыцыдыінш. класаў. На Беларусі дазволены для выкарыстання прэпараты Н. (1998): базаміт-гранулят (дазамет), відат (аксаміл), гетэрафос, каўнтэр (тэрбуфос), фурадан (карбафуран). Гл. таксама Антыгельмінтыкі.