помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Пабудаваны ў 1770—80-я г. ў Гродне, перабудаваны ў 19 ст. Належаў графу М.Валіцкаму, у 1842 куплены праваслаўнай кансісторыяй (адсюль другая назва — архірэйскі дом). Уваходзіў у арх. ансамбль Гарадніцы, быў абкружаны рэгулярным паркам (збярогся часткова). Па баках палаца сіметрычна пастаўлены 2-павярховыя мураваныя флігелі, якія ўтвараюць перад ім паўадкрыты двор. Трохпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Першыпаверх цокальны, 2-і і 3-і аб’яднаны на фасадах лапаткамі. Цэнтр гал. фасада падкрэслены рызалітам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ЛЯ́МУСЫ,
помнікі гасп. і жыллёвай архітэктуры. Лямус у двары Гродзенскага кляштара брыгітак пабудаваны ў 1630-я г. ў стылі ранняга барока; помнік драўлянага дойлідства. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку накрыты высокім вальмавым гонтавым дахам. Гал. фасад аздоблены 2-яруснай галерэяй з балюстрадай на 2-м паверсе. Матыў аркады ствараюць слупы з падкосамі. Першыпаверх прызначаўся для гасп. мэт, 2-і — для жылля. Лямус (вул. Дзяржынскага) пабудаваны ў 2-й пал. 18 ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам. На гал. і бакавым фасадах — мансарды. Гал. фасад сіметрычны, з невял. рызалітамі ў цэнтры. У 1939 перабудаваны пад жылы дом, інтэр’ер зменены.
Да арт.Гродзенскія лямусы. Лямус у двары кляштара брыгітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЙ ЖАНО́ЧАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры эклектыкі ў Мінску. Пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. на рагу вуліц Пецярбургскай і Міхайлаўскай (цяпер вул. Кірава і Міхайлаўскі зав.) як прыватны жылы дом (3-павярховы). З 1910 у ім знаходзілася прыватная жаночая гімназія Я.Рэймана (надбудаваны 4-ы паверх, зменена планіроўка). Цагляны трапецападобны ў плане 4-павярховы будынак з 2 уваходамі (першы вылучаны манум. парталам, другі просты на дваровым фасадзе). Гал. фасад вылучаны цэнтр. рызалітам і бакавымі зрэзанымі вугламі з трохвугольнымі атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэнні ў цэнтры. Фасады (акрамя дваровага) насычаны дэкар. дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элементы (руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы акон, карнізы, картушы і інш.) былі пакрыты белай тынкоўкай. Па перыметры будынка (паміж 3-м і 4-м паверхамі) праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pierwszy
pierwsz|y
першы;
~y raz (po raz ~y) — першы раз;
~y lepszy — першы сустрэчны;
~y stycznia — першага студзеня;
~e piętro — другі паверх;
pół do ~ej — палова на першую;
~e koty za płoty — першы блін сабаку;
na ~y rzut oka — на першы погляд;
Pan ~y! — толькі пасля вас!;
po ~e — па-першае;
~a w prawo — першы паварот направа;
nie kto pierwszy, nie kto ostatni — не хтопершы, не хто апошні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
партэ́р, ‑а, м.
1. Ніжні паверх звычайна тэатральнай залы з месцамі для гледачоў. Пражане любяць свой тэатр. Усе месцы, і ў партэры, і на ярусах, былі запоўнены.Мележ.//перан.; зб.Разм. Людзі, што займаюць гэтыя месцы. У тую хвіліну, калі зарагатаў партэр і калі Гогіберыдзе зразумеў у чым справа, — кроў прыліла да галавы, яго ахапіў гнеў.Самуйлёнак.
2. Адкрытая частка парку або саду, размешчаная звычайна на роўнай мясцовасці, аформленая газонамі, кветнікамі, вадаёмамі. Ад замка вялі ўніз травяныя партэры.Караткевіч.
3. У некаторых краінах — назва паверха над падвальнымі памяшканнямі; першыпаверх. Што там! — яны не адчувалі нават цяжару таго, што валаклі неўзабаве з партэра на паверх: пры гэтай дзяўчыне раяль здаўся ім... от, нібы ложак які.Брыль.
4.Спец. Становішча ў спартыўнай барацьбе, калі барэц ляжыць на дыване або, стоячы па каленях, абапіраецца на дыван рукамі.
[Фр. parterre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рыва, ‑а, н.
Разм. Тое, што кураць; папяросы, тытунь. Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першыпаверх, купіць у кіёску папярос.Карпюк.«Можа, закурыць у яго ёсць. А то і рыба не клюе і курыва выйшла», — падумаў Раманчык і пайшоў ад берага насустрач чалавеку.Пальчэўскі.// Дым ад курэння. Столь і сцены белыя Курывам ахутаны, Дні і ночы цэлыя Засядаюць, гутараць.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ХО́ЙНІЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 17—18 ст. у г.Хойнікі Гомельскай вобл. Пабудаваны ў 1-й пал. 17 ст.кн. Вішнявецкімі. Пазней перайшоў да кн. Прозараў, з 1698 уладанне пана Слушкі, у якога ў 1721 замак выкупіў біскуп Юзаф Парышэвіч. Займаў невял. пясчаную дзюну ў забалочанай пойме р. Квеся. Выцягнутая з Пн на Пд авальная пляцоўка замка (35 × 25 м) была абкружана запоўненым вадой ровам, які з боку мястэчка меў шыр. 28—30 м, з інш. бакоў — 10—18 м. Акрамя таго, быў ахаваны вял. поймай. На земляным вале стаялі драўляныя абарончыя сцены-гародні, мелася і ўязная вежа з варотамі. Сувязь з горадам ажыццяўлялася па дамбе і драўляным мосце. Паводле інвентара за 1721, Х.з. быў абкружаны парканам, меў 2-павярховую ўязную вежу, зрубленую з брусоў і накрытую дранкай. Першыпаверх вежы займалі ўязны праезд з варотамі і 2 памяшканні, адведзеныя пад турму, на 2-м паверсе зала са шклянымі вокнамі ў драўляных рамах. На ўзроўні 2-га паверха ўкругавую ішоў балкон. На падворку замка размяшчаліся гасп. пабудовы. Х.з. спыніў існаванне ў 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
floor
[flɔr]1.
n.
1) падло́га f.
2) паве́рх -у m.
ground floor — ні́жні, пе́ршыпаве́рх, партэ́р -у m
3) дно n. (мо́ра, пячо́ры)
4) за́ля пасе́джаньняў
to have, to take the floor — выступа́ць (на пасе́джаньні), бра́ць сло́ва
2.
v.i.
1) кла́сьці падло́гу
2) валі́ць на падло́гу, зьбіва́ць з ног
3) informal
а) перамага́ць
б) зьбіва́ць з панталы́ку, ста́віць у тупі́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАМІ́ТКА, павойнік, хуста, сярпанка,
даўні галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі. Складаўся з уласна Н. — тонкага белага кужэльнага палатна (ручніка) 30—60 см шырынёй, ад 2,3—2,6 да 5 м даўжынёй, абматанага паверх чапца і тканкі (лямец, кібалка). Вядома каля 30 спосабаў абмотвання Н. Часам абодва яе канцы завязвалі ззаду (магілёўскі строй), над ілбом ці па баках (капыльска-клецкі строй); найчасцей адзін канец праходзіў пад барадой і драпіраваўся над плячом, а другі спадаў на спіну. Часта Н. замацоўвалі доўгімі шпількамі, тады яе можна было здымаць, як шапку. Канцы Н., іншы раз і край над ілбом аздаблялі арнаментам (вышыўка ці натыканне), карункамі, мохрыкамі (пухавіцкі строй, маларыцкі строй, кобрынскі строй). Святочную Н. аздаблялі зелянінай, букетам штучных ці жывых кветак, папяровым веерам (ляхавіцкі строй), кветкамі вяргіні (пінска-івацэвіцкі строй), пер’ем (кобрынскі строй), маляўнічай каробачкай з 2 «рожкамі» — пукамі фарбаванага пер’я (касцюм свацці ў маларыцкім строі). Першы раз у Н. ўбіралі нявесту на вяселлі (абрад «ачэпін»), пасля чаго жанчына не выходзіла на людзі без яе. Найдаўжэй бытавала на Палессі (да 1950-х г.). Іл.гл. таксама ў арт.Галаўныя ўборы.
М.Ф.Раманюк.
Жанчыны ў святочных уборах з наміткамі. Вёска Варатынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца; зак.
1.Зак.да хапацца (у 1–3 і 5 знач.).
2. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што‑н. Мы спяшаемся. Неба на ўсходзе Ружавее. Дарога Выйшла з вёскі. Хапіўся Мікіта: На вяселлі ватоўка забыта.Куляшоў.[Гэля:] — Баюся, Павел. Жандармерыя — не камендатура. Калі хопяцца, возьмуць бацьку.Навуменка.Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першыпаверх, купіць у кіёску папярос.Карпюк.
3.каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго‑, чаго‑н. Праз які дзень з фермы знік славак Юлік. Яго хапіліся раніцою, калі трэба было запрагаць коні.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)