пераця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перацягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перацягваць — перацягнуць (у 1, 4–9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смани́ть сов.

1. (приманить) прыва́біць;

2. перен. перамані́ць; перацягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАЎМА́ТА, Ілжэбардыя (? — 29.9.522 да н.э.),

мідыйскі маг (жрэц). У 522 да н.э. выступіў супраць перс. Цара Камбіса, сына Кіра II. Выдаў сябе за тайна забітага Бардыю (Смердыса) — брата Камбіса і замацаваўся на троне. Завалодаў б.ч. Ахеменідаў дзяржавы. Імкнуўся перацягнуць на свой бок заваяваныя персамі краіны, вызваліў іх на 3 гады ад падаткаў. Забіты змоўшчыкамі на чале з Дарыем (гл. Дарый I).

т. 5, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

herüberziehen* vt перацягну́ць (да сябе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przewlec

зак.

1. перацягнуць;

przewlec ciężar — перацягнуць цяжар;

2. зацягнуць; працягнуць;

3. замяніць; памяняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перавалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. перавалок, ‑лакла, ‑лакло; зак., каго-што.

Разм. Перацягнуць волакам. Перавалачы лодку па беразе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перацягваць — перацягнуць (у 4, 8, 9 і 11 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Перацягнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паперацягваць парты з калідора ў клас. Паперацягваць шыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

А́НГЛА-МАЙСУ́РСКІЯ ВО́ЙНЫ,

вяліся англ. Ост-Індскай кампаніяй дзеля захопу інд. княства Майсур. У выніку першай (1767—69) і другой (1780—84) англа-майсурскіх войнаў Майсур захаваў сваю незалежнасць. У трэцяй англа-майсурскай вайне (1790—92) англічанам удалося перацягнуць на свой бок войскі маратхаў і княства Хайдарабад. Паводле Серынгапатамскага міру 1792 майсурцы аддалі саюзнікам амаль палавіну сваёй тэр., заплацілі кантрыбуцыю. У чацвёртай англа-майсурскай вайне (1799) англічане штурмам узялі сталіцу майсурцаў Серынгапатам і ператварылі Майсур у васальнае княства англ. кампаніі.

т. 1, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)