admonish [ədˈmɒnɪʃ] v. fml (for)

1. папярэ́джваць, рабі́ць заўва́гу

2. перасцерага́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

warn [wɔ:n] v. (of, against/about) папярэ́джваць; перасцерага́ць

warn off [ˌwɔ:nˈɒf] phr. v. дава́ць зага́д трыма́цца наво́ддаль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; рай; незак.

1. каго-што і з інф. Даваць якую-н. параду, рэкамендацыі, як зрабіць што-н., як паступіць.

Р. больш хадзіць.

2. з інф. (з адмоўем). Перасцерагаць ад чаго-н., не рэкамендаваць рабіць што-н.

На вайне не раяць весці дзённік.

|| зак. пара́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й (да 1 знач.) і прыра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й; -а́ены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przestrzegać

незак.

1. перасцерагаць;

2. прытрымлівацца (правіл, законаў), выконваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verwárnen vt (vor D) перасцерага́ць, папярэ́джваць (каго-н. ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wárnen vt (vor D) перасцерага́ць, папярэ́джваць (ад каго-н.,чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

alert​3 [əˈlɜ:t] v.

1. узніма́ць/падніма́ць па трыво́зе

2. (to) перасцерага́ць, папярэ́джваць аб небяспе́цы;

The policeman alerted me to the danger. Паліцэйскі папярэдзіў мяне аб небяспецы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

асцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Раіць асцерагацца каго‑, чаго‑н., перасцерагаць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага, што здольна зрабіць зло. — Ты толькі, Міхась, не накідвайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь. Колас. Але май на ўвазе, што яна, Зося, нічога не забыла і ніколі не забудзе. І мільёны не забудуць. І ты не асцерагай яе ад мінулага. Яна не баіцца яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предупрежда́ть несов.

1. (заранее извещать) папярэ́джваць; паведамля́ць (зара́ней); перасцерага́ць (ад чаго);

2. (предотвращать) прадухіля́ць, адхіля́ць; папярэ́джваць;

3. (опережать) апярэ́джваць, выпярэ́джваць; см. предупреди́ть;

предупрежда́ть чьи́-л. жела́ния папярэ́джваць чые́-не́будзь жада́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́іць, ра́ю, ра́іш, ра́іць; незак.

1. каго-што і з інф. Даваць якую‑н. параду, рэкамендаваць, як зрабіць што‑н., як паступіць. Бабка ведала ўсіх будачнікаў па адзін і па другі бок раз’езду і вельмі раіла пагасцяваць у Бабініча. Колас. «Трапляй за мной, а то нос разаб’еш», — раіў ляснік, ідучы спераду. Якімовіч. Сцяпан прымаў толькі тых, хто прыходзіў са зброяй і каго раілі разведчыкі. Пестрак.

2. з інф. (з адмоўем). Разм. Перасцерагаць ад чаго‑н., не рэкамендаваць рабіць што‑н. — Дзённік? — .. [Сеня] здзівіўся. — Ведаеш, на вайне не раяць пісаць дзённік. Шамякін.

раі́ць, раю́, раі́ш, раі́ць; незак., каго-што.

Збіраць у рой. Раіць пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)