überschwellen* vi (s) перапаўня́цца, пераліва́цца;

vor Stolz [Frude] ~ быць прася́кнутым го́рдасцю [ра́дасцю]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

well2 [wel] v. падыма́цца (пра ваду);

Tears welled up in her eyes. Яе вочы напоўніліся слязамі.

well over [ˌwelˈəʊvə] phr. v. перапаўня́цца; лі́цца це́раз край

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nabrzmiewać

незак.

1. успухаць, набракаць; разбухаць;

2. перан. напаўняцца; перапаўняцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

brim2 [brɪm] v. напаўня́ць або́ напаўня́цца да бераго́ў;

Her eyes brimmed with tears. Яе вочы напоўніліся слязамі.

brim over [ˌbrɪmˈəʊvə] phr. v. перапаўня́ць; перапаўня́цца; пераліва́цца; быць у даста́тку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ірва́цца і (пасля галосных) рва́цца, (і)рву́ся, (і)рве́шся, (і)рве́цца; (і)рвёмся, (і)рвяце́ся, (і)рву́цца; (і)рві́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, станавіцца рваным.

Ніткі рвуцца.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у непрыгоднасць, станавіцца рваным (у 2 знач.).

Абутак ірвецца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узрывацца, разрывацца з выбухам.

Бомбы рвуцца.

4. Старацца вызваліцца.

І. на волю.

5. перан. Прагна імкнуцца зрабіць што-н., дасягнуць чаго-н.

І. на фронт.

6. перан. Перапаўняцца моцнымі пачуццямі.

Сэрца рвецца.

7. перан. Спыняцца, парушацца (пра сувязі, адносіны і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ірва́цца і рва́цца, (і)рвуся, (і)рвешся, (і) рвецца; (і)рвёмся, (і)рвяцеся; незак.

1. Раздзяляцца на часткі, разрывацца ад рыўка, нацягвання. Крохкая салома, калі моцна закручваць перавясла, ірвалася. Мележ. Прама не слухала мяне: тонкія валокны клаліся няроўна, ірваліся, зляталі з бабіны. Савіцкі. Дзе коратка, там ірвецца. Прымаўка.

2. перан. Спыняцца, варушацца (пра сувязі, адносіны і пад.).

3. Узрывацца; разрывацца з выбухам. Раўлі самалёты, ірваліся бомбы, грукаталі танкі, беглі па збожжы салдаты... Брыль. // перан. Перапаўняцца моцнымі пачуццямі. [Лясніцкі] тады адчуваў паплыў балючай і горкай пяшчоты, ад якой, здаецца, ірвалася сэрца, і быў шчаслівы. Зарэцкі. Сціснуў хтось мне сэрца туга, Па кавалкі грудзі рвуцца. Зарыцкі.

4. Старацца вызваліцца, вырвацца. — Хітрушчая карова! Бывала, як толькі немцы ў вёску, яна рвецца з двара і — прама ў лес. Сіўцоў.

5. перан. Прагна імкнуцца зрабіць што‑н., дасягнуць чаго‑н., папасці куды‑н. Ірвацца дамоў. Ірвацца да ведаў. Ірвацца на фронт. □ [Маці] ўсіх ірвалася супакоіць, улагодзіць, прымірыць. Мележ. Нас было восем. І кожны з нас ірваўся ў нязведаную далячынь. Асіпенка.

6. Зал. да ірваць ​1, рваць ​1 (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)