жвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шумна прыцмокваючы, перажоўваць ежу; чвякаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przeżuwać

незак. перажоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

chewy [ˈtʃu:i] adj. які́ цяжка перажо́ўваецца; які́ трэба до́ўга перажо́ўваць, каб праглыну́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wederkäuen vt перажо́ўваць; перан. назо́йліва паўтара́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус. жвакать, дыял. пск., смал., калін., кастр. жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр. жвакати ’гучна перажоўваць’, польск. żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш. žvýkati, славац. žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж. žwakać, н.-луж. žwakaśперажоўваць’, балг. жвакам ’жаваць’, макед. жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв. жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ‑ка‑, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перажо́ўванне ср.

1. пережёвывание;

2. перен. пережёвывание;

1, 2 см. перажо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cud [kʌd] n. жва́чка, жва́ка;

chew the cud жава́ць жва́чку (пра жвачных жывёл); перан. перажо́ўваць адно́ і то́е ж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Некуца́вый ’неядомы (грыб)’ (Мат. Маг.), нікуцавый ’ніякі, дрэнны’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Відаць, ад куцаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’пэцкаць, камячыць’ (Нар. сл.). Гукапераймальнае тыпу чвякаць, чмякаць. Параўн. коўчаць (гл.) ’мяць, жаваць’, коўць (гл.) ’глыток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wałkować

незак.

1. раскатваць;

wałkować ciasto — раскатваць цеста;

2. перан. перажоўваць;

wałkować temat — перажоўваць тэму; пераліваць з пустога ў парожняе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)