ГІПЕ́РБАЛА (ад грэч. hyperbolē перабольшанне),

мастацкі прыём, заснаваны на рэзкім перабольшанні асобных рыс чалавечага характару, уласцівасцей прадмета ці з’явы з мэтай завастрыць на іх увагу чытача. Пашырана ў фальклоры, асабліва ў казках і легендах. Гіпербалу часта выкарыстоўваюць у творах рамантычнай л-ры з мэтай стварэння незвычайных характараў і падзей, узмацнення іх маст. выразнасці. Процілеглы гіпербале стылістычны прыём — літота.

т. 5, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пераса́дны ’абжорлівы’ (хойн., Мат. Гом.). Да польск. przesadny, przesadaперабольшанне; празмернасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

egzageracja

ж. перабольшанне; перавелічэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

overstate [ˌəʊvəˈsteɪt] v. перабо́льшваць, перавялі́чваць;

overstate one’s case перабо́льшваць, дапуска́ць перабо́льшанне пры аргумента́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гіпербаліза́цыя

(ад гіпербала)

выкарыстанне гіпербалы як мастацкага прыёму; перабольшанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

wyolbrzymienie

н.

1. павелічэнне;

2. перабольшанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

преувеличе́ние перабо́льшанне, -ння ср., перавелічэ́нне, -ння ср.; неоконч. перабо́льшванне, -ння ср., перавялі́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабо́льшванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабольшваць — перабольшыць.

2. Тое, што і перабольшанне (у 2 знач.). Пра Тоню Базылькевіча прывыклі гаварыць, што ён можа варочаць горы. Вядома, гэта было перабольшванне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпе́рбала

(гр. hyperbole = перабольшанне)

1) літ. стылістычная фігура, заснаваная на значным перабольшанні пры апісанні прадмета або з’явы для ўзмацнення выразнасці выказвання;

2) мат. крывая лінія з ліку канічных сячэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіпе́рбала 1, ‑ы, ж.

Мастацкі прыём перабольшання для ўзмацнення выразнасці выказвання. З мэтай падаць сваім апавяданнях, гумарыстычную афарбоўку Якуб Колас, апрача параўнанняў, ужывае і другія стылістычныя спосабы — эпітэты, метафары, гіпербалы, якія нясуць у сабе пэўную долю гумару. «Полымя». У пісьмовай літаратуры гіпербала .. ужываецца як сродак вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. А. Макарэвіч. // Усякае перабольшанне.

[Ад грэч. hyperbolē — перабольшанне.]

гіпе́рбала 2, ‑ы, ж.

У матэматыцы — крывая лінія з ліку канічных сячэнняў.

[Ад грэч. hyperballō — праходжу праз што‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)