Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прахо́днасць, -і, ж.
1. Даступнасць чаго-н. для праходу.
П. балота.
2. Пра органы цела: здольнасць прапускаць што-н. праз сябе.
П. кішак.
3. Пра транспартныя сродкі: здольнасць пераадольваць дарожныя перашкоды.
Аўтамабіль павышанай праходнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фарсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.
1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць).
Ф. пуск станцыі.
2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка.
Ф. пераправу.
|| наз.фарсі́раванне, -я, н.
Ф. ракі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фарсі́раваць
(фр. forcer)
1) узмацняць, паскараць што-н.;
2) ваен.пераадольваць водную перашкоду пад агнём праціўніка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
surmount[səˈmaʊnt]v.fml
1.пераадо́льваць, перамага́ць;
surmount difficultiesпераадо́льваць ця́жкасці
2. уве́нчваць, вы́сіцца;
peaks surmounted with snow вяршы́ні, пакры́тыя сне́гам;
The spire is surmounted by a weathervane. Шпіль заканчваецца флюгерам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАЕ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш.