Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
plenipotentiary
[,plenɪpəˈtenʃəri]1.
n., pl. -aries
паўнамо́цны прадстаўні́к, пасо́л -ла́m.
2.
adj.
паўнамо́цны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ambassador plenipotentiary
паўнамо́цны пасо́л
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паўпрэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Паўнамоцны прадстаўнік (назва дыпламатычнага прадстаўніка СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полпре́д(полномо́чный представи́тель)дипл. паўпрэ́д, -да м. (паўнамо́цны прадстаўні́к);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАТСО́Н Герман Пятровіч (1896, Вальміерскі р-н, Латвія — 16.6.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У жн. 1931 — крас. 1932 старшыня Дзярж.паліт. ўпраўлення БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БССР і нач. асобага аддзела БВА. З 1932 паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК у Татарыі, з 1935 на гасп. рабоце. 19.7.1937 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Geschä́ftsträgerm -s, - паўнамо́цны прадстаўні́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫЯ РА́НГІ,
службовыя званні работнікаў дыпламатычнай службы. Кожная дзяржава мае сваю сістэму Д.р. Паводле Пастановы Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь ад 24.4.1992 і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.4.1995 для дыпламат. работнікаў Беларусі ўстаноўлены наст. Д.р.: надзвычайны і паўнамоцны пасол, надзвычайны і паўнамоцны пасланнік 1-га і 2-га класа, саветнік 1-га і 2-га класа, першы сакратар 1-га і 2-га класа, другі сакратар 1-га і 2-га класа, трэці сакратар, аташэ. Парадак прысваення Д.р. рэгламентуецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТО́Ў Міхаіл Міхайлавіч (н. 27.6.1949. в. Казлоўшчына Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1975), БДУ (1989). Працаваў у Бел. гандлёва-прамысл. палаце. З 1982 у МЗС Беларусі. З 1991 1-ы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, з 1993 нач. аддзела, упраўлення МЗС, з 1994 нам. міністра замежных спраў, з 1997 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Канадзе. У 2000—01 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешняй палітыкі, нам. прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў. З вер. 2001 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2003 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, Мексіцы (па сумяшчальніцтве).