міжнародная арг-цыя дапамогі ахвярам вайны і стыхійных бедстваў. Створаны ў кастр. 1863 на канферэнцыі прадстаўнікоў 16 краін па ініцыятыве А.Дзюнана. З гэтага часу пачалі ўзнікаць нац. т-вы Чырв. Крыжа (у мусульм. краінах — Чырв.Паўмесяца). Для каардынацыі сваіх намаганняў у 1919 нац. т-вы стварылі Лігу т-ваў Чырв. Крыжа (цяпер Ліга т-ваў Чырв. Крыжа і Чырв.Паўмесяца). Сумесна з МКЧК яны склалі Міжнар.Чырв. Крыж (з 1986 — Міжнар. рух Чырв. Крыжа і Чырв.Паўмесяца). Пад уплывам і пры ўдзеле МКЧК распрацаваны і прыняты Гаагскія канвенцыі 1907 пра законы і звычаі вайны, Канвенцыя пра ваеннапалонных 1929 і Жэнеўскія канвенцыі 1949 пра ахвяр вайны. Цэнтр. орган — Міжнар. камісія Чырв. Крыжа. Бел.т-ваЧырв. Крыжа ўваходзіць у МКЧК з 1995. Нобелеўскія прэміі міру 1917, 1945, 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
móndförmiga месяцападо́бны, у фо́рме паўме́сяца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АТАБА́СКА (Athabaska),
возера на З Канады, у сістэме р. Макензі. Пл. 7,9 тыс.км², даўж. 370 км, шыр. 60 км, глыб. да 60 м. Выцягнута ў форме паўмесяца з У на З. Паўн. берагі высокія, скалістыя, паўд. — нізінныя. Замярзае з кастр. да чэрвеня. Упадае р. Атабаска, выцякае р. Нявольніцкая. Рыбалоўства. Суднаходства.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛУ́ННІЦА,
старажытнае металічнае ўпрыгожанне ў выглядзе паўмесяца. Выкарыстоўваліся як завушніцы, нагрудныя падвескі, дэталі галаўнога ўбору. Ва ўсх. славян былі пашыраны ў 8—9 ст. і ў эпоху Кіеўскай Русі. Л. адлівалі з бронзы ці свінцова-алавяністых сплаваў у каменных формах. Паверхню аздаблялі насечкамі, палоскамі несапраўднай зерні, эмаллю. На Беларусі трапляюцца пры раскопках большасці археал. помнікаў. Знойдзены ў Бярэсці, Ваўкавыску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Друцку, Заслаўі, Копысі, Мінску і інш. Ліцейныя формы выяўлены ў Віцебску і Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
crescent[ˈkresnt]n.
1. маладзі́к або́ ве́тах (першая або апошняя чвэрць месяца)
2. то́е, што ма́е фо́рму паўме́сяца
3. the Crescent паўме́сяц (сімвал мусульманства)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бярды́ш
(польск. berdysz, ад с.лац. barducium)
старадаўняя зброя ў выглядзе сякеры ў форме паўмесяца на доўгім дрэўку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лу́ннік ’расліна Lunaria rediveva L.’ (ТСБМ, Кіс.; БелСЭ, 6). Відавочна, з рус. мовы, дзе лу́нник таксама звязана з лексемай луна́1 (гл.), як і ў іншых мовах: польск.miesiącznica, mieśięcznik, чэш.měsíčenka, lunatěnka, měsíčnice. Матывацыя: насенне мае форму паўмесяца (Махэк, Jména, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯРДЫ́Ш (польск. berdysz),
старадаўняя халодная зброя ў выглядзе насаджанай на драўлянае дрэўка сякеры з лязом у форме паўмесяца. Вядомы ў краінах стараж. Усходу, у 15 — пач. 18 ст. па ўсёй Еўропе. Пашыраны ў Рус. дзяржаве ў 16—17 ст., выкарыстоўваўся пешымі воінамі, пераважна стральцамі. На Беларусі ў 16 — пач. 18 ст. масавая зброя гараджан і сялян-паўстанцаў, гар. начной варты і брамнікаў. У час археал. раскопак знойдзены бярдыш 12, 14—17 ст. у Віцебску, Брэсце, Гродне, Мінску, Мядзеле і інш.Бел. збройнікі выраблялі бердышы простыя і «набіўныя срэбрам з абухамі». Блізкім да бердыша відам зброі была алебарда.