отпо́тчевать сов., разг., уст. пачастава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.

Пачаставаць дзяцей ласункамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́псі-ко́ла, ‑ы, ж.

Безалкагольны танізуючы прахаладжальны напітак. Пачаставаць пепсі-колай.

[Англ. Pepsi-Cola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натрактава́ць

пачаставаць, абдарыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. натракту́ю натракту́ем
2-я ас. натракту́еш натракту́еце
3-я ас. натракту́е натракту́юць
Прошлы час
м. натрактава́ў натрактава́лі
ж. натрактава́ла
н. натрактава́ла
Загадны лад
2-я ас. натракту́й натракту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час натрактава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пацвярэ́жваць

‘рабіць каго-небудзь цвярозым або больш цвярозым; пабіць, пачаставаць каго-небудзь бізуном (іранічна)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пацвярэ́жваю пацвярэ́жваем
2-я ас. пацвярэ́жваеш пацвярэ́жваеце
3-я ас. пацвярэ́жвае пацвярэ́жваюць
Прошлы час
м. пацвярэ́жваў пацвярэ́жвалі
ж. пацвярэ́жвала
н. пацвярэ́жвала
Загадны лад
2-я ас. пацвярэ́жвай пацвярэ́жвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пацвярэ́жваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

poczęstować

зак. пачаставаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uraczyć

зак. пачаставаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Патрактава́цьпачаставаць’ (Шат.). З польск. potraktować ’тс’, ’зрабіць, уладкаваць’, якое да traktować < італ. trattareпачаставаць’ (якое з лац. < trahere, tractum ’цягнуць’), tratto ’шлях’, trattoria ’карчма (ля дарогі)’. Гл. таксама патрахтаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wine2 [waɪn] v. :

wine and dine пачастава́ць (каго-н.) на сла́ву, як ма́е быць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Адпачасава́ць ’адхвастаць’ (Шат.) ад пачаставаць. Параўн. почастка (гл.) частаванне’ і ’біццё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)