труха́ ж., разг., см. пацяру́ха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

труха́

1. пацяру́ха, -хі ж.;

2. (древесная) парахня́, -ні́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мякі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мякіны; з дамешкай мякіны. Мякінная пацяруха. Мякінны хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́тра ’сумесь ячнай саломы і сена’ (Сцяшк. Сл.), лотра, путрапацяруха’: ceno перасохла, і багато лотры насыпалосо (Мат. Гом., ТС). Утворана ад пацерці (< по- і г©ерці, гл.), параўн. пацяруха, потруха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трухлі́на, ‑ы, ж.

Абл.

1. Пацяруха. Ногі правальваліся [глыбока], да калень, і выцягвалі наверх сухую жоўтую .. трухліну, што гнілое пілавінне. Пташнікаў.

2. Струхлелая будыніна. Гэтая трухліна [хата] гатова была ўпасці на .. [людзей]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́хля, ‑і, ж.

Абл.

1. Спарахнелы, струхлелы будынак. Ды і якая там хата — трухля адна. «Беларусь».

2. Пацяруха. Грузавік .. зароў і ўлез у самую гразь. Затрашчаў, падаўся леташні насціл, змяшалася трухля з перапрэлай чорнай граззю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэрвапацяруха ад сена’ (Бес.). З польск. merwa < mierz‑ аа прасл. mer‑ti (тыд) ’паміраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sieczka

ж. сечка;

sieczka w głowie — пустая галава; пацяруха ў галаве

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Парахно ’парахня’ (Мат. Гом.), порохно́ ’тс’ (ТС). Рус. порохно́ ’гнілое дрэва’, укр. порохно́ ’парахня’, ст.-слав. прахнень ’благі, непатрэбны’, польск. próchno ’гніль’, чэш. práchno ’гніль, пацяруха, тлен’, славац. práchno ’трут, пацяруха’, в.-луж. prochny ’гнілы, трухлявый’, н.-луж. prochnawy ’тс’. Прасл. паўн.-слав. porchъno < porchъ (гл. по́рах) (Параўн. Фасмер, 3, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўкапы́ 1, ж.

Палавіна капы ​1. У застаронках заставалася адна пацяруха ды з паўкапы старой леташняй саломы. Якімовіч.

паўкапы́ 2, ж.

Уст. Палавіна капы ​2, трыццаць штук. Паўкапы гуркоў. □ Аўтараў набралася больш, чым хто мог чакаць. Адных нататкаў-артыкульчыкаў напісалі з паўкапы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)