павалы́ніць

пахадзіць без справы’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павалы́ню павалы́нім
2-я ас. павалы́ніш павалы́ніце
3-я ас. павалы́ніць павалы́няць
Прошлы час
м. павалы́ніў павалы́нілі
ж. павалы́ніла
н. павалы́ніла
Загадны лад
2-я ас. павалы́нь павалы́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час павалы́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павалюха́ць

пахадзіць, перавальваючыся з боку на бок’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павалюха́ю павалюха́ем
2-я ас. павалюха́еш павалюха́еце
3-я ас. павалюха́е павалюха́юць
Прошлы час
м. павалюха́ў павалюха́лі
ж. павалюха́ла
н. павалюха́ла
Загадны лад
2-я ас. павалюха́й павалюха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час павалюха́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што-н.

Ланцуг накруціўся на барабан.

2. перан. Многа, доўга пахадзіць, стаміцца ад клопатаў (разм.).

Н. за раніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подви́гаться сов. пару́хацца; (походить) пахадзі́ць; (пошевелиться) паварушы́цца, пакра́тацца;

подви́гаться по ко́мнате пахадзі́ць па пако́і;

ма́ятник подви́гался и останови́лся ма́ятнік пару́хаўся і спыні́ўся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

походи́тьI сов. (к ходи́ть) пахадзі́ць; (долго, неоднократно) папахо́джваць, папахадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошага́ть сов., разг., прост. пакро́чыць; (походить) пату́паць, пахадзі́ць; (пойти) пайсці́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах).

П. на Каўказе і ў Крыме.

2. Пабыць, пажыць дзе-н.

П. на поўдні.

3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н.

П. у бацькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жабра́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. — Калісь малым я жабрачыў... Давялося з кайстраю пахадзіць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Пахадзіць без мэты, гуляючы. Я схадзіў у Зазер’е і на адзіноце паблукаў па асеннім лесе. Краўчанка. Сон.. не ішоў, і заставалася толькі пакінуць цеснаватую хату і паблукаць па вечаровай вуліцы. Шахавец.

2. Пахадзіць у пошуках чаго‑н. Нямала .. [Пеця] яшчэ паблукаў, пакуль знайшоў патрэбную дарогу. Сіняўскі. Варта было яшчэ паблукаць па кніжных магазінах, перакусіць, а потым зашыцца куды-небудзь у парк. Навуменка.

3. Разм. Павандраваць, пахадзіць. Калі нельга многа — хоць бы трохі Паблукаць бы мне па ўсёй зямлі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)