пахо́ваны, см. пахава́ны I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепря́танный

1. пахава́ны;

2. перахава́ны; см. перепря́тать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Валато́ўка ’курган’ (БРС, Касп., Шпіл., Яруш.); ’курган, дзе пахаваны волат’ (Інстр. III). Да валатовы < волат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схоро́ненный

1. пахава́ны;

2. схава́ны, захава́ны; см. схорони́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

захоро́ненный

1. пахава́ны;

2. захава́ны;

3. захава́ны, схава́ны; см. захорони́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

некро́паль, ‑я, м.

1. У краінах Старажытнага Усходу і антычным свеце — вялікі могільнік.

2. Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі. Некропаль Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.

[Ад грэч. nekrós — мёртвы і pólis — горад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпява́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад, які выконваецца над нябожчыкам перад пахаваннем. А бацюшка параіў з’ездзіць у другі прыход, калі [Андрэй] хоча, каб хлопчык з адпяваннем быў пахаваны. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. хаваць², хаўтуры.

2. Цыкл абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.

3. Месца, дзе пахаваны хто-н.

Раскопкі пахаванняў.

|| прым. пахава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. абрад.

Пахавальная (наз.: паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель ваеннаслужачага; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзяме́лле, ‑я, н.

Памяшканне пад зямлёй. Выйсце з падзямелля. □ У вялізным падзямеллі знойдзена месца, дзе быў пахаваны апошні кобрынскі князь. «Помнікі». У цёмных, сырых падзямеллях таміліся непакорныя. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.

Ачысціць, пазбавіць покрыва ўчастак чаго‑н. Невядомы чалавек некалі пралысіў лапіну на кары і выразаў: «Тут пахаваны партызан Віктар Антонаў. 1943 год». Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)