зауря́дный звыча́йны; (посредственный) пасрэ́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mediocre [ˌmi:diˈəʊkə] adj. пасрэ́дны;

a mediocre student/film пасрэ́дны студэ́нт/фільм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

трэцеступе́нны, -ая, -ае.

Малаістотны, малаважны; пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрстве.

Т. акцёр.

Трэцеступенная роля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дамаро́слы, -ая, -ае.

1. Вырашчаны дома, у сваёй гаспадарцы.

Д. тытунь.

2. перан. Пасрэдны, невысокай вартасці; які навучыўся чаму-н. саматугам.

Д. майстар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэцякла́сны, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да памяшканняў, месцаў трэцяга класа на транспарце.

Т. вагон.

2. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны (разм.).

Т. спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mediocre

[,mi:diˈoʊkər]

adj.

пасрэ́дны, сярэ́дні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

трэцеступе́нны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малаважны. Трэцеступенная роля. // Пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрству. Трэцеступенны выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцясо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэцяга сорту. Трэцясортны тавар. // Разм. Вельмі пасрэдны. Трэцясортныя малюнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцеразра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які належыць да трэцяга разраду. Трэцеразрадная майстэрня. // Разм. Невысокай якасці, вартасці, вельмі пасрэдны. Трэцеразрадны спецыяліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцяра́дны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малазначны. Трэцярадная справа. Трэцярадная роля. // Невысокі па сваёй вартасці, па майстэрству; пасрэдны. Трэцярадны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)