разасла́ныI (адпраўлены, пасланы) verschckt, versndt [versendet]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

у́сланный

1. пасла́ны; вы́сланы, мног. павысыла́ны; адасла́ны, мног. паадсыла́ны; засла́ны, мног. пазасыла́ны; сасла́ны, мног. пассыла́ны;

2. пасла́ны; см. усла́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭЛЕГА́Т (ад лац. delegatus пасланы, пасланец),

выбарны або назначаны прадстаўнік, упаўнаважаны дзяржавы, арг-цыі, калектыву.

т. 6, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэпута́т

(лац. deputatus = пасланы)

асоба, выбраная членам прадстаўнічага органа ўлады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сувязны́, -а́я, -о́е.

1. Які наладжвае і падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі.

С. самалёт.

2. сувязны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.; сувязна́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж. Той, хто пасланы (ці каго пасылаюць) для падтрымання сувязі (у 5 знач.) паміж воінскімі часцямі, членамі канспіратыўнай арганізацыі.

Чакаць сувязнога на канспіратыўнай кватэры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

препровождённый

1. адпра́ўлены; пасла́ны;

2. праве́дзены;

3. праве́дзены; праба́ўлены; см. препроводи́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпута́т

(лац. deputatus = пасланы)

асоба, выбраная членам прадстаўнічага органа ўлады.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Называ́ты ’запрашальнік (на вяселле)’ (Мат. Гом.). Цікавае аддзеяслоўнае ўтварэнне на -аты са значэннем Nomina agentis, параўн. араты, памагаты. Да зваць (гл.), параўн. пазыватыпасланы для запрашэння’, ’пасыльны ў судзе’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

функцыяне́р, ‑а, м.

Чалавек, які выконвае якую‑н. функцыю; работнік. Альбіна даведалася, што Станіслаў, як функцыянер падпольнага Цэнтральнага Камітэта КПЗБ, быў пасланы на Навагрудчыну для арганізацыі забастоўкі рабочых фальваркаў. Сабаленка.

[Фр. fuctionnaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́ці, ‑яў; адз. няма.

Уст. Палаткі. Зверху над палком, амаль пад самай столлю, пасланы яшчэ палаці, кароткія, даўжынёй у рост. Галавач. Чысты пакой у Буяна — на старасвецкі манер — з вялізнай печчу і палацямі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)