пакрамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Неахайна, як папала парэзаць, пасекчы на кавалкі. Не раз яго [гушчар] снарады карчавалі, Падстрыг свінец чубы кашлатых хвой.. Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі, Усюды — буралом ды сухастой. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., што.

1. Пакрышыць, раздзяліць, раздрабіць што‑н. поўнасцю або ўсё, многае. Трэба яшчэ горы перавярнуць, пакуль дойдзе чарга да пасадкі. Ачыстка, раўнаванне. А затым — узварушыць здзірванелы пласт дыскамі. Усе дзікія карэнні перакрышыць, павыцягваць... Тады трактар. Кулакоўскі.

2. Парэзаць, пасекчы што‑н. яшчэ раз, нанава. Перакрышыць тытунь драбней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́рыць 1, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Аб’яднаць у пару для сумеснай работы, дзеянняў. А тут Мохава спарылі з Гузоўскім, нядрэнна будуць працаваць. Шынклер.

спа́рыць 2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зварыць, утушыць у закрытым посудзе. Спарыць рэпу. □ [Дзед:] — Парсюкам бульбу пасекчы трэба. Марыля спарыла. Караткевіч.

2. Закіпяціць (малако). Спарыць малако.

3. Пашкодзіць хамутом, падсядзёлкам. Спарыць спіну каню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)