прафсаю́зна-парты́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прафсаю́зна-парты́йны прафсаю́зна-парты́йная прафсаю́зна-парты́йнае прафсаю́зна-парты́йныя
Р. прафсаю́зна-парты́йнага прафсаю́зна-парты́йнай
прафсаю́зна-парты́йнае
прафсаю́зна-парты́йнага прафсаю́зна-парты́йных
Д. прафсаю́зна-парты́йнаму прафсаю́зна-парты́йнай прафсаю́зна-парты́йнаму прафсаю́зна-парты́йным
В. прафсаю́зна-парты́йны (неадуш.)
прафсаю́зна-парты́йнага (адуш.)
прафсаю́зна-парты́йную прафсаю́зна-парты́йнае прафсаю́зна-парты́йныя (неадуш.)
прафсаю́зна-парты́йных (адуш.)
Т. прафсаю́зна-парты́йным прафсаю́зна-парты́йнай
прафсаю́зна-парты́йнаю
прафсаю́зна-парты́йным прафсаю́зна-парты́йнымі
М. прафсаю́зна-парты́йным прафсаю́зна-парты́йнай прафсаю́зна-парты́йным прафсаю́зна-парты́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІЖРАЁННЫЯ ПАДПО́ЛЬНЫЯ КАМІТЭ́ТЫ КП(б)Б, міжрайкомы КП(б)Б,

кіруючыя парт. органы на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў 1942—44 (у Баранавіцкай і ч. Мінскай абл. называліся міжраённымі падпольнымі партыйнымі цэнтрамі). Ствараліся і дзейнічалі пад кіраўніцгвам ЦК КП(б)Б і абл. падп. к-таў КП(б)Б. Арганізоўвалі і ўзначальвалі ў замацаваных за імі раёнах падп. парт. органы, арг-цыі і групы, кіравалі патрыят. падполлем і партыз. рухам, ажыццяўлялі паліт. і арганізатарскую работу сярод насельніцтва, наладжвалі выданне газет (гл. Друк падпольны). Адначасова дапамагалі абкомам падбіраць і рыхтаваць кадры для падп. гаркомаў і райкомаў у зонах сваёй дзейнасці. Дзейнічала 11 міжрайкомаў КП(б)Б: Аўгустоўскі (21.11.1943—19.7.1944), Бабруйскі (11.8—4.11.1942), Бранскі (снеж. 1943—17.7.1944), Брэсцка-Жабінкаўскі (20.6—21.7.1944), Быценскі (24.9—4.11.1943), Жлобінскі (кастр. 1942 — май 1943), Лапскі (23.10.1943—1.8.1944), Маларыцка-Дамачоўскі (19.6—20.7.1944), Мінскі (3.10.1942—18.9.1943), Слуцкі (жн. 1942 — ліп. 1943), Чыжаўскі (21.11.1943—13.7.1944). Са стварэннем і арганізац. ўмацаваннем раённых падп. к-таў КП(б)Б міжрайкомы расфарміраваны.

А.​А.​Каваленя.

т. 10, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кракаўская нарада ЦК партыі бальшавікоў, гл. «Лютаўская» 1913 нарада ЦК РСДРП з партыйнымі работнікамі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

упо́равень, прысл.

Разм.

1. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад. Вада кіпела ўпоравень з бартамі. Арабей. Хвілін праз пяць.. [Раман] падняў упоравень з грудзьмі ляшча і гукнуў: — Во!!! Ляўданскі. [Хатка] такая маленькая і нізкая, што мальвы і сланечнік, якія абступілі яе вакол прызбы, цвітуць упоравень са страхой. Васілевіч. // На аднолькавым узроўні, у роўным становішчы. Літаратура наша вырасла да такой ступені, што зрабілася фактам не толькі нацыянальна-беларускім, а выйшла на ўсесаюзную арэну, стаўшы ўпоравень з лепшымі творамі шматнацыянальных літаратур. Скрыган.

2. Аднолькава, на роўных умовах, правах і пад. [Алена Данілаўна] адчула сябе ўпоравень з усімі, з вядомымі ў краіне партыйнымі кіраўнікамі, з наватарамі вытворчасці. Сабаленка. Мне хацелася зрабіць нешта асаблівае, выключнае, што ўзвысіла б мяне ў вачах дзяўчыны, дазволіла стаць упоравень з ёй. Навуменка.

3. Поруч, побач. У падраным кажушку бяжыць упоравень з санкамі мужычок — грэецца. Мурашка. Ганна Макараўна ішла ўпоравень з вагонамі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)