сход у поўным складзе членаў выбарчага кіруючага органа якой-н. арг-цыі (дзярж., партыйнай, грамадскай). П. суда — пасяджэнне членаў вышэйшага суд. органа ў некаторых краінах СНД (у Рэспубліцы Беларусь — П. Вярх. Суда), які разглядае ў парадку нагляду пратэсты па прыгаворы, рашэнні і вызначэнні вышэйшых суд. інстанцый краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
партгру́па, ‑ы, ж.
Партыйная група, якая ўваходзіць у склад пярвічнай партыйнай арганізацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партакты́ў, ‑тыву, м.
Партыйны актыў — актыў партыйнай арганізацыі. Сход мясцовага партактыву.// Сход актыву партыйнай арганізацыі. Абмеркаваць кандыдатуру на партактыве. □ — Ну, не! Дэталі будуць, падрабязнасці. .. [Шарупіч] і перад воінамі выступаў і на партактыве. Кажуць, вельмі цікава.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
групо́рг, ‑а, м.
Групавы арганізатар, кіраўнік групы ў партыйнай, камсамольскай або прафсаюзнай арганізацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партсхо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Партыйны сход — сход партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБКО́Ў Уладзімір Андрэевіч (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт.навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чы́сткаж., прям., перен. чи́стка;
адда́ць касцю́м у ~ку — отда́ть костю́м в чи́стку;
ч. парты́йнай арганіза́цыі — чи́стка парти́йной организа́ции
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адзаві́зм, ‑у, м.
Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і аднаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парто́рг, ‑а, м.
Партыйны арганізатар — выбарны кіраўнік партыйнай групы. Парторг маўчаў, і шырокая ўсмешка асвятляла яго твар.Прокша.Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САКРАТА́Р (ад позналац. secretarius першапачаткова — давераная асоба),
1) службовая асоба, якая вядзе справаводства ўстановы або асобы.
2) Складальнік пратакола сходу, пасяджэння.
3) Выбарны кіраўнік грамадскай, партыйнай або міжнар. арг-цыі.
4) Службовая асоба ў канцылярыі ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вял. князя (караля) і прызначалася ім. Упершыню ўпамінаецца ў 1407. Часам так называліся і велікакняжацкія пісары. З 2-й пал. 16 ст. С. — асобная пасада, дзейнасць якой не абавязкова звязана са справаводствам (выконвалі абавязкі мернікаў, рэвізораў, паборцаў, памежных камісараў і інш.). Некат. С. вялі дакументацыю Рады Вялікага княства Літоўскага, што пазней рабілі рэгенты. С. вялікі духоўны — міністэрская пасада, асобная ад апарата канцлера і падканцлера ВКЛ. Утворана на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы. С. вялікі свецкі — міністэрская пасада. У пач. 16 ст. з тытулам «найвышэйшага сакратара ВКЛ» выступаў пісар І.С.Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталая пасада С. вялікага свецкага ўстаноўлена ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.