2. Які з’яўляецца самай першай, пачатковай парой якога-н. часу, пачаткам пэўнага працэсу, першай стадыяй развіцця.
Р. вечар.
Ранняе Сярэдневякоўе.
3. Які наступае раней, чым звычайна (пра поры года, час сутак і пад.).
Ранняя зіма.
◊
Малады ды ранні (разм., часцей неадабр.) — пра вопытнага, спрактыкаванага не па гадах чалавека.
Ранняя птушка — пра таго, хто рана ўстае, з’яўляецца рана дзе-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́там, прысл.
У летні час, летняй парой. Летам выбежыш рана, Схопіш кошык лазовы І ляціш расхлістаны Пад знаёмыя сховы.Гілевіч.Якое раздолле ў зялёным бары летам!Якімовіч.Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
moonlight
[ˈmu:nlaɪt]1.
n.
ме́сячнае сьвятло́
2.
adj.
пры ме́сячным сьвятле́, уначы́
3.
v.i., Sl.
працава́ць па-за рэгуля́рнай працо́ўнай паро́й(уначы́, сьвя́тамі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адра́нак, ‑нку, м.
Абл.
1. Ранак. Брыду адранкам ля ракі, збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу.Броўка.
2. Ранішняя пасьба кароў. Сонца стаяла высока — бралася пад паўдня. Такой парой гоняць дамоў з адранку скаціну.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў пустым; апусцелы. У раскулачаны спусцелы дом Прыйшоў Андрэй да кінутай дзяўчыны.З. Астапенка.Чахнуць спусцелым гнёздам Пахмурай парой асенняй.Грачанікаў.//перан. Які страціў маральныя сілы, адчувае душэўную пустату. Доўга ляжала [Ганна] без слёз, ціхая, стомленая, спусцелая.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аніко́лі, прысл.
Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць.Кірэенка.Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары?Гілевіч.Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаі́ць, утаю, утоіш, утоіць; зак., каго-што і здадан.сказам.
1. Захаваць у тайне, скрыць ад іншых. Далажыў [Пішчыкаў], чым займаўся полк. Нічога не ўтаіў, усё расказаў.Алешка.Не ўтаю, што часамі журыўся Я вясенняю звонкай парой.Астрэйка.Салдаты стрымлівалі слёзы, стараючыся ўтаіць іх ад камандзіра.«ЛіМ».
2. Прысвоіць. Утаіць чужыя грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмначы, прысл.
Разм. Цёмнай парой; зацемна. [Юрка] выйшаў з дому цёмначы, яшчэ над лесам стаяла ноч.Чарнышэвіч.— А звычайна калі ён [Мішэль] прыходзіў? — Як вячэрняя паверка канчаецца. Каб паспець і ў мяне пабыць, і яшчэ цёмначы назад, у лагер вярнуцца...Сачанка.// У цемнаце. — Завод вунь там, зусім блізка ад шашы. — Цёмначы не заўважыў, — сумеўшыся, апраўдваўся хлапец.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыва́цель, ‑я, м.
1.Уст. Сталы жыхар якой‑н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска.Сяргейчык.
2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. Ёсць ціхае шчасце абывацеля і эгаіста, калі ён плюе на ўсё на свеце, абы яму добра было.Хадкевіч.Пакутных думак чарвякі Мазгі расточваюць парой: Ды хто ж, урэшце, я такі? Ці абывацель, ці герой?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Разм. Разбудзіць, падняць рана. [Сцяпан:] Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ дасвета мяне мая ўспарола.Купала.// Узагнаць са свайго месца. [Пушкарэвіч:] — З-за вашага брата-рыбака ніводнай качкі сядзячай не возьмеш, усюды ўспоруць.Гурскі.Летась, успамінае Ульяна, такой парой, косячы, успаролі ў гэтым кутку ласіху.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)