Папрабаваць (папробаваць) усё, многае. Перапробаваць усе гатункі тытуню. □ Калі клёву на тую або іншую блешню доўгі час няма, трэба па чарзе перапрабаваць усе насадкі, якія маюцца ў вас.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
1.што. Папрабаваць на смак, пакаштаваць. Потым.. [Апанас] узяў лыжку, пасмакаваў боршч.Савіцкі.Людзі пасмакуюць тое пойла, ды шусь міску пад плот.С. Александровіч.// Са смакам з’есці што‑н. Добра было спакваля, не спяшаючыся, пасмакаваць тую лусту.Даніленка.
2. Смакаваць некаторы час. Паверыў Вэня ці не, Сашка не цікавіўся дазнацца, яму важна было пасмакаваць рамантычныя дэталі падзей.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
насе́сціразм.
1. (ушто-н., нашто-н.) (in Ménge) sich sétzen; éinsteigen*vi (s);
2. (пра пылі г. д.) sich (án)sétzen; níederschlagen*vi (s);
3. (папрабаваць) (be)drängen vt;
4. (накінуцца, напасці) sich stürzen (накаго-н. auf A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.
1.што, чаго і зінф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу!Кулакоўскі.Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба.Колас.[Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор.Ракітны.Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць.Навуменка.[Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць.Лобан.
2.заг.паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа.Паслядовіч.— Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету.Лынькоў.
•••
Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Пакаштаваць, папрабаваць на смак. Маці заглянула ў кубкі: Ліза не адпіла і адной трэці. Паспытала яе чай — зусім не салодкі.Шамякін.— А гэта я табе клубнікі прынесла, а то ў бальніцы тут напэўна і не паспытаеш яе...Васілевіч.— Каб не займаўся дзед з Міколкам паляваннем, то не давялося б нам курацінкі паспытаць!Лынькоў.
2.перан.Разм. Перажыць, зведаць у жыцці, на практыцы. [Мікола:] — Не лічу сябе вінаватым перад табой нават і ў тым, што не быў у дэфензіве і не паспытаў таго, што давялося табе.Машара.— Як паспытаеш свой горкі кавалачак хлеба, тады зразумееш, чаго ён каштуе.Грамовіч.//перан. Адведаць, спазнаць. Прынесла Тэкля вужышча. Узяў Саўка вяроўку ў рукі і пытае: «А гэтай штукі паспытаць не хочаш?!»С. Александровіч.
•••
Паспытаць на сваёй скурышто — пераканацца ў чым‑н. на сваім вопыце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)