рамі́з, -у, м. (спец.).

1. У некаторых картачных гульнях: недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

2. У фехтаванні: паўторны папераджальны ўкол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

САНІТА́РНЫ НАГЛЯ́Д,

сістэма пастаяннага назірання за выкананнем прадпрыемствамі, установамі, асобамі сан. норм і правіл; асн. функцыя санітарна-эпідэміялагічнай службы, накіраваная на прафілактыку захворванняў. Адрозніваюць С.н. папераджальны і бягучы. Папераджальны ўключае папярэднюю гігіенічную ацэнку норм праектавання, стандартаў, тэхн. умоў, новых рэчываў і вырабаў, планіроўкі і забудовы нас. пунктаў і інш.; бягучы С.н. — рэгулярны планавы кантроль за аб’ектамі камунальнай гаспадаркі, прамысл. прадпрыемствамі, аб’ектамі харчавання, дзіцячымі дашкольнымі, школьнымі і інш. ўстановамі, крыніцамі радыеактыўных рэчываў і інш. Гал. яго мэта — распрацоўка прапаноў і мерапрыемстваў па ліквідацыі або прадухіленні забруджвання глебы, вадаёмаў, атм. паветра, аздараўленні ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Праводзяць С.н. сан.-гігіенічныя і бактэрыял. лабараторыі.

Літ.:

Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.

Э.​А.​Вальчук.

т. 14, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ostrzegawczy

перасцерагальны; папераджальны;

strzał ostrzegawczy — папераджальны стрэл

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

предупреди́тельный

1. (любезный) ла́ска́вы, мі́лы; (вежливый) даліка́тны, ве́тлівы; (внимательный) ува́жлівы; (услужливый) паслу́жлівы; (искательный) ліслі́вы;

предупреди́тельный челове́к ла́ска́вы (ве́тлівы, прыя́зны, даліка́тны, ува́жлівы) чалаве́к;

предупреди́тельное отноше́ние ла́ска́выя (даліка́тныя, добразычлі́выя, ува́жлівыя, паслу́жлівыя) адно́сіны;

2. (заранее извещающий) папераджа́льны; паведамля́льны;

предупреди́тельный сигна́л папераджа́льны сігна́л;

3. (предохранительный) папераджа́льны;

предупреди́тельный ремо́нт папераджа́льны рамо́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

precautionary

[prɪˈkɔʃəneri]

adj.

папераджа́льны; засьцерага́льны (сыгна́л, за́хады)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рамі́з, ‑у, м.

1. У некаторых картачных гульнях — недабор пэўнай колькасці бітак, а таксама штраф за такі недабор.

2. Паўторны папераджальны ўдар у фехтаванні.

[Фр. remise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

preventive [prɪˈventɪv] adj. прэвенты́ўны; папераджа́льны, засцерага́льны; прафілакты́чны;

preventive medicine прафілакты́чная медыцы́на;

a preventive war прэвенты́ўная вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыкта́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Вучэбная або праверачная пісьмовая работа па правапісу — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання. Папераджальны дыктант. Тлумачальны дыктант. Кантрольны дыктант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

prewencyjny

1. папераджальны;

2. (пра арышт) папярэдні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vórbeugend

1. a папераджа́льны, прэвентыўны

2. adv прэвентыўна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)