бі́тумна-паліме́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бі́тумна-паліме́рны |
бі́тумна-паліме́рная |
бі́тумна-паліме́рнае |
бі́тумна-паліме́рныя |
| Р. |
бі́тумна-паліме́рнага |
бі́тумна-паліме́рнай бі́тумна-паліме́рнае |
бі́тумна-паліме́рнага |
бі́тумна-паліме́рных |
| Д. |
бі́тумна-паліме́рнаму |
бі́тумна-паліме́рнай |
бі́тумна-паліме́рнаму |
бі́тумна-паліме́рным |
| В. |
бі́тумна-паліме́рны (неадуш.) бі́тумна-паліме́рнага (адуш.) |
бі́тумна-паліме́рную |
бі́тумна-паліме́рнае |
бі́тумна-паліме́рныя (неадуш.) бі́тумна-паліме́рных (адуш.) |
| Т. |
бі́тумна-паліме́рным |
бі́тумна-паліме́рнай бі́тумна-паліме́рнаю |
бі́тумна-паліме́рным |
бі́тумна-паліме́рнымі |
| М. |
бі́тумна-паліме́рным |
бі́тумна-паліме́рнай |
бі́тумна-паліме́рным |
бі́тумна-паліме́рных |
Іншыя варыянты:
біту́мна-паліме́рны.
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
біту́мна-паліме́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
біту́мна-паліме́рны |
біту́мна-паліме́рная |
біту́мна-паліме́рнае |
біту́мна-паліме́рныя |
| Р. |
біту́мна-паліме́рнага |
біту́мна-паліме́рнай біту́мна-паліме́рнае |
біту́мна-паліме́рнага |
біту́мна-паліме́рных |
| Д. |
біту́мна-паліме́рнаму |
біту́мна-паліме́рнай |
біту́мна-паліме́рнаму |
біту́мна-паліме́рным |
| В. |
біту́мна-паліме́рны (неадуш.) біту́мна-паліме́рнага (адуш.) |
біту́мна-паліме́рную |
біту́мна-паліме́рнае |
біту́мна-паліме́рныя (неадуш.) біту́мна-паліме́рных (адуш.) |
| Т. |
біту́мна-паліме́рным |
біту́мна-паліме́рнай біту́мна-паліме́рнаю |
біту́мна-паліме́рным |
біту́мна-паліме́рнымі |
| М. |
біту́мна-паліме́рным |
біту́мна-паліме́рнай |
біту́мна-паліме́рным |
біту́мна-паліме́рных |
Іншыя варыянты:
бі́тумна-паліме́рны.
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
полінуклеаты́ды
(ад полі- + нуклеатыды)
палімерныя арганічныя злучэнні, якія ўтвораны рэшткамі монануклеатыдаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДА́ХАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
будаўнічыя матэрыялы, з якіх робяць дахі будынкаў і збудаванняў. Характарызуюцца воданепранікальнасцю, мароза-, вогне- і вільгацеўстойлівасцю, трываласцю, лёгкасцю.
Адрозніваюць Д.м.: цвёрдыя (штучныя — лісты, пліткі), гнуткія (рулонныя, найб. пашыраны) і пластычныя (масцікавыя); сілікатныя (азбестацэментныя хвалепадобныя лісты і пліткі, гл. Азбестацэментныя вырабы і канструкцыі; чарапіца, шыфер); арганічныя (драўняныя — гонта, драніцы, дошкі; бітумныя і дзёгцевыя — пергамін, руберойд, таль, палімерныя на аснове пластмас — плоскія і хвалепадобныя пліты з шклапластыкаў і інш.); металічныя (лісты дахавай сталі, алюмінію, цынку). Пластычныя Д.м. — бітумныя, бітумна-палімерныя і дзёгцевыя масцікі.
т. 6, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААГУЛЯ́НТЫ,
1) хімічныя рэчывы, якія пры дабаўленні ў вадкае дысперсійнае асяроддзе здольныя выклікаць ці паскараць каагуляцыю. Вельмі пашыраны палімерныя К. — растваральныя высокамалекулярныя злучэнні, у прыватнасці поліэлектраліты, палікрэмніевыя к-ты. Выкарыстоўваюць для паскарэння працэсаў, звязаных з неабходнасцю вылучэння дысперснай фазы з дысперсійнага асяроддзя (напр., асаджэння завіслых часцінак пры водаачыстцы, абагачэнні мінер. сыравіны).
2) У медыцыне К. наз. рэчывы, якія павышаюць згусальнасць крыві (напр., вікасол).
т. 7, с. 376
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПАЛІМІ́Р».
Засн. ў 1975 у г. Наваполацк Віцебскай вобл. на базе Полацкага хім. камбіната (пабудаваны ў 1964—68). З 1968 асвоена вытв-сць этылену і поліэтылену, з 1971 — нітрылу акрылавай кіслаты, з 1972 — валакна нітрону. З 1974 працуе 2-я чарга па вытв-сці поліэтылену. Сыравіна — прадукты нафтаперапрацоўкі. Асн. прадукцыя (1999): поліэтылен, валокны поліакрыланітрыльныя, нітрыл акрылавай кіслаты, ацэтонцыянгідрын, метылакрылат, звадкаваныя вуглевадародныя фракцыі, сульфат амонію, поліэтыленавая эмульсія, суперканцэнтраты пігментаў, палімерныя смолы.
т. 11, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЬ (Леанід Пятровіч) (н. 27.2.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Д-р хім. н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1971). З 1975 у НДІ фіз.-хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па фіз.-хім. асновах мадыфікавання сінт. палімераў. Устанавіў узаемасувязь паміж асаблівасцямі гетэрагеннай структуры, малекулярнай рухомасцю і асн. фіз.-хім. ўласцівасцямі мадыфікаваных палімераў. Распрацаваў новыя палімерныя матэрыялы: сарбенты, электраізаляцыйныя, клеявыя і інш. прызначэння.
Тв.:
Гетерогенная структура и свойства полимерных материалов. Мн., 1986.
т. 8, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛОТАЎСТО́ЙЛІВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ, кіслотатрывалыя матэрыялы,
металічныя і неметалічныя матэрыялы, устойлівыя супраць разбуральнага дзеяння кіслот. К. м. металічныя — высокалегіраваныя сталі і чыгун, некат. металы (напр., нікель, медзь, алюміній, цырконій, серабро) і сплавы. К. м. неметалічныя — горныя пароды (напр., андэзіт, граніт), каменнае ліццё (напр., базальт), палімерныя матэрыялы (полівінілхларыд, поліэтылен, фтарапласты і інш.), кераміка, шкло, спец. замазкі, цэменты і інш. Выкарыстоўваюць пераважна ў хім. прам-сці для вырабу розных ёмістасцей (і іх футравання), труб, шлангаў, падлогі, пакрыццяў, а таксама як кіслотатрывалыя герметыкі і ўшчыльняльнікі.
т. 8, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКАРАТЫ́ЎНЫЯ СЛАІ́СТЫЯ ПЛА́СТЫКІ,
палімерныя матэрыялы, якія складаюцца з асн. і дэкар. слаёў. Асн. слой вызначае мех. ўласцівасці матэрыялу, робіцца з гетынаксу, тэксталіту, шклотэксталіту, драўняных пластыкаў; звязвальнае рэчыва для асн. слоя — фенола-фармальдэгідныя смолы, поліэфіры, інш. палімеры. Дэкар. слой складаецца з паперы або баваўнянай тканіны (з малюнкам або аднафарбавай), прамочанай звычайна меламінафармальдэгіднай смалой. Вытв-сць Д.с.п. уключае прамочку напаўняльніку, сушку, зборку пакета, прасавання або фармавання вырабаў складанай канфігурацыі, тэрмаапрацоўку гарачым паветрам або інфрачырв. прамянямі. Выкарыстоўваюцца на аддзелку мэблі, памяшканняў, салонаў трансп. сродкаў, на выраб карпусоў радыё- і тэлепрыёмнікаў, магнітафонаў, халадзільнікаў і інш.
т. 6, с. 335
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЦІ́КІ (ад грэч. mastichē смала масцікавага дрэва) у будаўніцтве, матэрыялы ў выглядзе пластычных сумесяў арган. вяжучага рэчыва і танкамолатага напаўняльніка. Бываюць бітумныя, гумава-бітумныя, дзёгцевыя, палімерныя і інш.; гарачыя, якія перад выкарыстаннем разаграюць, і халодныя, якія разводзяць арган. растваральнікамі або вадой.
Дахавыя М. — бітумныя (руберойдавыя) і дзёгцевыя (толевыя) выкарыстоўваюць для прыклейвання рулонных дахавых матэрыялаў, гідраізаляцыйныя — для прыклейвання гідраізаляцыйных матэрыялаў, для абмазачнай ізаляцыі; М. на падлогу — бітумныя, для прыклейвання паркету, лінолеуму да асновы; герметызавальныя — для ўшчыльнення стыкаў зборных канструкцый. М. павінны быць цеплаўстойлівыя, з высокай клейкасцю, пластычнасцю і даўгавечнасцю.
А.Я.Вакар.
т. 10, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)