бе́ркут, -а, М -куце, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных, буйная парода арлоў.

Паляванне з беркутам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браканье́рства, -а, н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

Барацьба з браканьерствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапса́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка сямейства сакаліных, сапраўдны сокал.

Паляванне з сапсанам.

Развядзенне сапсанаў у вальерах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hunting [ˈhʌntɪŋ] n.

1. палява́нне;

fox hunting палява́нне на ліс

2. по́шукі;

house hunting по́шукі жылля́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; -мо́ўся; зак.

Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца.

Дамовіліся з’ездзіць на паляванне.

|| незак. дамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зверало́ўства, ‑а, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафа́ры, нескл., н.

1. Паляванне на буйных дзікіх жывёл у спецыяльных запаведніках у Афрыцы, а таксама самі запаведнікі, дзе дазволена такое паляванне.

Паехаць на с.

2. Паход, турпаездка, працяглае падарожжа ў экзатычныя краіны.

3. Адзенне з лёгкай гладкай тканіны ў асноўным ахоўнага колеру хакі з накладнымі кішэнямі, адстрочкай і пад.

Стыль с. па-ранейшаму актуальны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пале́шняпаляванне’ (Сл. ПЗБ). Рус. полесня, полешняпаляванне, паляўнічы промысел’. Ад *палесаваць (ср. рус. полесовать) ’паляванне’ < лес (гл.). Параўн. паляванне < поле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зака́знік, -а, мн. -і, -аў, м.

Род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, рыбная лоўля і дзе знаходзяцца пад асобай аховай расліны і жывёлы.

Бабровы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быва́ла, часц. (разм.).

Паказвае на знач. дзеяння, якое здаралася ў мінулым раней, іншы раз.

Сядуць, б., ды люлькі закураць.

Раней, б., я часта хадзіў на паляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)