АМПЛУА́ (франц. emploi літар. выкарыстанне),

своеасаблівая спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія найб. адпавядаюць яго вонкавым сцэн. даным, характару, таленту. Амплуа мужчынскія; герой, комік, прастак, палюбоўнік, рэзанёр, фат; жаночыя: гераіня, камічная старая, гранд-дама, інжэню, субрэтка, травесці і інш. У сучасным т-ры падзелу на амплуа фармальна не існуе, сцвярджаецца шырокі творчы дыяпазон акцёра. Найб. устойлівае амплуа — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў т-ры для дзяцей.

т. 1, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gach

м. пагард. кавалер; палюбоўнік; залётнік, лавелас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛО́РЭНС, Лоўрэнс (Lawrence) Дэвід Герберт (11.9.1885, г. Іствуд, Вялікабрытанія — 2.3.1930), англійскі пісьменнік. Вучыўся ў Нотынгемскім ун-це. Друкаваўся з 1908. У раманах «Белы паўлін» (1911), «Сыны і палюбоўнікі» (1913; экранізацыя 1960), «Вясёлка» (1915) выступіў з пратэстам супраць «механічнай цывілізацыі» 20 ст., у абарону саюзу чалавека з прыродай. У раманах «Закаханыя жанчыны» (1920), «Флейта Аарона» (1922), «Птушыны змей» (1926) зварот да натуралізму, псіхал. аналізу ў духу фрэйдызму. Найб. вядомы раман — «Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі» (1928; экранізацыя 1955). Творы Л. з рысамі мадэрнізму насычаны сімволікай, патэтыкай, адметныя складанасцю і вытанчанасцю стылю. Аўтар зб-каў паэзіі («Вершы пра каханне», 1913), апавяданняў («Прускі афіцэр», 1914), літ.-крытычных эсэ, дарожных нататкаў.

Тв.:

Рус. пер. — Дочь лошадника. М., 1985;

Сыновья и любовники. М., 1990;

Любовник леди Чатгерли. М., 1992.

т. 9, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ваздахта́р ’палюбоўнік, каханак’ (Бяльк.). Уласнабеларускае, экспрэсіўнае. Да *ваздыхаць ’любіць’. Суфікс ‑тар, як у завадатар. Параўн. рус. воздыхатель (Шанскі, 1, В, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Líebhaber m -s, -

1) палюбо́ўнік, каха́нак

2) ама́тар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Galán m -s, -e уст. палюбо́ўнік, ухажо́р, каха́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kochanek

м.

1. каханы, любы;

2. каханак, палюбоўнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

amant

м.

1. жарт. палюбоўнік, каханак, паклоннік, уздыхальнік;

wierny amant — верны паклоннік;

2. акцёр-палюбоўнік (пра амплуа);

amant filmowy — першы палюбоўнік (у кіно);

mieć wygląd ~a — мець выгляд Дон-Жуана

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Búhle m, f -n, -n разм. уст. палюбо́ўнік, -ніца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыгу́знік ’палюбоўнік’ (Пятк. 2). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне метафарычнага характару ад гуз у значэнні ’зад, задняе месца’ (Гарэц.), параўн. гуз 1; гл. таксама ЕСУМ, 1, 614 (гуза́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)