омедни́ть сов., техн. пакры́ць ме́ддзю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакрыва́ць несов., в разн. знач. покрыва́ть; см. пакры́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покры́ть сов.

1. (закрыть) накры́ць, мног. панакрыва́ць; (застлать) засла́ць, мног. пазасціла́ць; (крышей) накры́ць, мног. панакрыва́ць; (краской, позолотой) пакры́ць;

2. (обить) абі́ць, абабі́ць; (обшить тканью) пакры́ць, пацягну́ць;

3. (окутать) пакры́ць; (тучами, облаками) абкла́сці, мног. паабклада́ць, паабкла́дваць; (туманом, дымом) засла́ць, мног. пазасціла́ць; (мраком, тьмой) аху́таць, агарну́ць;

4. (заглушить) заглушы́ць;

5. перен. (славой, почётом) пакры́ць;

6. (долги, счета, издержки) пакры́ць; (оплатить) аплаці́ць;

7. (скрыть чью-л. вину, проступок, виновника) пакры́ць;

8. (расстояние) пакры́ць;

9. карт. пабі́ць, пакры́ць;

10. (случить) пакры́ць; см. покрыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зрабаці́ніць

пакрыць што-небудзь рабаціннем, рабізной’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. зрабаці́ніць зрабаці́няць
Прошлы час
м. зрабаці́ніў зрабаці́нілі
ж. зрабаці́ніла
н. зрабаці́ніла
Дзеепрыслоўе
прош. час зрабаці́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паасмо́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Прасмаліць, пакрыць смалой усё, многае.

П. лодкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак., што.

Пакрыць тынкам.

|| незак. затынко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замглі́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пакрыць імглой, затуманіць.

З. неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

restitution [ˌrestɪˈtju:ʃn] n. (of, to)

1. fml вярта́нне зако́ннаму ўлада́льніку (маёмасці)

2. law пакрыццё страт;

make restitution пакры́ць стра́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.

А. цукрам пірагі.

Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.

Іней абсыпаў кожную іголачку елак.

2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

Увесь твар і губы абсыпала.

3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

А. падарункамі.

А. кампліментамі.

|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).

5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БРАКАНЬЕ́РСТВА (франц. braconnier),

незаконнае паляванне; заняцце рыбным, звярыным або інш. здабыўным промыслам у забаронены час, у недазволеных месцах ці забароненымі прыладамі і спосабамі; паляванне на звяроў і птушак, якое поўнасцю забаронена. Паводле бел. заканадаўства парушэнне правілаў аховы жывёльнага свету цягне за сабой адм. або крымін. адказнасць, абавязак пакрыць нанесеныя страты.

т. 3, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)