паслухмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць паслухмянага; паслухмянства. Міхал не баязлівы, не слабасцю натуры вытлумачвае паэт паслухмянасць, пакорлівасць Міхала, які толькі аднойчы адважыўся агрызнуцца ляснічаму. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смире́нность пако́рлівасць, -ці ж., пако́ра, -ры ж.; ціхмя́насць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

potulność

ж. лагоднасць, рахманасць; пакорлівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ціхмя́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць ціхмянага. Цвінгелю Ліда ўпадабалася за пакорлівасць і ціхмянасць, за працавітасць і ўвішнасць. Кавалёў. Руды твар Сяміздрава выказваў угодлівасць і ціхмянасць. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РА́МА (стараж.-інд. цёмны),

у рэлігіі і міфалогіі індуізму богападобны герой, сёмае ўвасабленне (аватара) бога Вішну, у вішнуізме разам з Крышнай гал. аб’ект культу. Паводле стараж.-інд. эпасаў «Рамаяна» і «Махабхарата», сын цара Дашаратхі Р. і яго зводны брат Лакшмана здзейснілі паход з паўн. Індыі на в-аў Ланка (Шры-Ланка), каб вызваліць жонку Р. Сіту, якую выкраў цар ракшасаў Равана. Браты вызвалілі Сіту і перамаглі Равану, чым пазбавілі людзей ад яго тыраніі. У вобразе Р. ўвасоблены мужчынская доблесць, вернасць доўгу, сыноўняя пакорлівасць, сямейная і братняя адданасць.

т. 13, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Démut f - пако́ра, пако́рлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ergébenheit f - адда́насць; пако́рлівасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

resigned [rɪˈzaɪnd] adj. пако́рны, пако́рлівы;

There was a resigned look on her face. Яе твар выказваў пакорлівасць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Humilität f - пако́рлівасць, цярплі́васць, маўклі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fügsamkeit f - пако́рлівасць, пада́тлівасць, паслухмя́насць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)