фетышы́зм, -у, м.

1. Культ неадушаўлёных прадметаў у першабытных народаў.

2. Пакланенне фетышам (у 2 знач.), фетышызацыя чаго-н.

|| прым. фетышы́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рабале́пны, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва рабалепнасць. Рабалепнае пакланенне. Рабалепны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нізкапакло́нства, ‑а, н.

Рабскае пакланенне перад кім‑, чым‑н.; паводзіны нізкапаклонніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фетышы́зм, ‑у, м.

1. Пакланенне прадметам, фетышам (у 1 знач.).

2. перан. Сляпое пакланенне чаму‑н.

•••

Таварны фетышызм — арэчаўленне вытворчых адносін, якое ўзнікае ў таварнай гаспадарцы, заснаванай на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cult [kʌlt] n.

1. культ

2. сляпо́е паклане́нне, абагаўле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nbetung

f -, -en паклане́нне, культ, абагатварэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адара́цыя

(лац. adoratio)

уст. абажанне, пакланенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сатані́зм, ‑у, м.

1. Культ сатаны.

2. У літаратуры рамантызму і дэкадэнцтва — услаўленне злых сіл таго свету, пакланенне ім.

3. Уласцівасці, якія прыпісваюцца сатане.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культ, -у, М -льце, м.

1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.

К. бога Сонца ў язычнікаў.

Служыцелі культу (духавенства).

2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абагаўленне каго-, чаго-н.

К. асобы.

|| прым. ку́льтавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

admiracja

ж. уст. пакланенне; глыбокая пашана (павага)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)