дэмеркурызава́ць
‘выдаліць (выдаляць) ртуць, каб пазбегнуць атручвання людзей і жывёл’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
дэмеркурызу́ю |
дэмеркурызу́ем |
| 2-я ас. |
дэмеркурызу́еш |
дэмеркурызу́еце |
| 3-я ас. |
дэмеркурызу́е |
дэмеркурызу́юць |
| Прошлы час |
| м. |
дэмеркурызава́ў |
дэмеркурызава́лі |
| ж. |
дэмеркурызава́ла |
| н. |
дэмеркурызава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
дэмеркурызу́й |
дэмеркурызу́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
дэмеркурызава́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пазбяга́ць гл. пазбегнуць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
канфранта́цыя, ‑і, ж.
Проціпастаўленне, сутыкненне. Пазбегнуць канфрантацыі. Ваенная канфрантацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкара́скацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., ад каго-чаго (разм.).
Пазбегнуць, пазбавіцца чаго-н., адчапіцца ад чаго-н.
Ледзь адкараскаўся ад тваіх сяброў.
|| незак. адкара́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
избежа́ние / во избежа́ние (чего) каб пазбе́гнуць (чаго), каб уні́кнуць (чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зба́віцца, зба́ўлюся, зба́вішся, зба́віцца; зак., ад каго-чаго.
Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.
З. ад смерці.
З. ад лішніх клопатаў.
|| незак. збаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зба́віць², зба́ўлю, зба́віш, зба́віць; зба́ўлены; зак., каго (што) ад каго-чаго.
Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.
З. ад смерці.
З. душу ад пакут.
|| незак. збаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самапаўтарэ́нне, ‑я, н.
Паўтарэнне чаго‑н. раней самім сказанага, зробленага. Імкненне пазбегнуць самапаўтарэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́рышт, -у, М -шце, м.
1. Узяцце пад варту, пазбаўленне волі.
Пазбегнуць арышту.
2. Забарона судовымі органамі распараджацца чым-н.
Накласці а. на маёмасць.
|| прым. а́рыштны, -ая, -ае.
Арыштнае памяшканне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)