экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.

Э. ў музей.

Паехаць на экскурсію ў Мінск.

2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).

|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Э. аўтобус.

Э. сезон.

Экскурсійнае бюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАЙКО́Ў (Фёдар Ісакавіч) (каля 1612 — 1663 або 1664),

рускі дзярж. дзеяч. Дваранін. У 1654—57 узначальваў першае рускае пасольства ў Кітай для ўстанаўлення дыпламат. і гандл. адносін. Місія не мела поспеху. У час паездкі ў Пекін Байкоў вёў назіранні, якія выклаў у справаздачы пасольства — «Стацейным спісе» (прыведзены кашт. звесткі пра Сібір і Кітай, што стала значным укладам у геагр. л-ру таго часу).

т. 2, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наме́ціць¹, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак.

1. гл. меціць¹.

2. што. Лёгкімі штрыхамі вызначыць асноўныя контуры чаго-н.

Н. пярэдні край карціны.

3. Папярэдне вызначыць каго-, што-н.

Н. кандыдатуру на вакантную пасаду.

Н. дзень для паездкі.

4. што. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н.

Н. на сераду сход працоўнага калектыву.

|| незак. намяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ЖЫВЕ́ БЕЛАРУ́СЬ!»,

часопіс. Орган Саюза беларускай моладзі (СБМ). Выдаваўся пры падтрымцы акупац. улад у ліп. 1943 — жн. 1944 у Мінску на бел. мове. Асвятляў мэты і задачы арг-цыі, палажэнні арганізац. і страявога статута СБМ, інфармаваў пра семінары, нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў СБМ. Сярод публікацый нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні бел. аўтараў, антысав. і антысеміцкая публіцыстыка. Выйшла 12 нумароў.

С.​У.​Жумар.

т. 6, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРБЕРЫ́НІ (Barberini) Рафаэль, італьянскі падарожнік 16 ст. У 1564 як прыватная асоба наведаў Маскву з рэкамендацыйным лістом ад англ. каралевы Лізаветы I да Івана IV Грознага. Вынікі паездкі выклаў у кнізе «Паведамленне аб Масковіі» (1565) у форме ліста да бацькі, дзе даў каштоўныя гіст. звесткі аб рас. гандлі, цэнах, гарадах, царскім і нар. побыце.

Тв.:

Рус. пер. — У кн: Сказания иностранцев о России в XVI и XVII в. СПб., 1843.

т. 2, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экспеды́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Адпраўка, рассылка і прыём грузаў, карэспандэнцыі і пад. (спец.).

Э. пасылак.

2. Установа ці аддзел установы, якія займаюцца рассылкай ці адпраўкай чаго-н. (спец.).

Э. газет.

3. Паездка, паход групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі.

Дыялекталагічная э.

Паехаць у экспедыцыю.

4. Група ўдзельнікаў такой паездкі.

Члены экспедыцыі.

|| прым. экспедыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́цер, ‑а, м.

Спец. Дакумент на бясплатны або ільготны праезд якім‑н. транспартам. Чыгуначны ліцер. □ [Аксана] птушкай паляцела ў ваенкамат, каб там ведалі пра яе шчасце і хутчэй выдалі ліцер для паездкі да сыноў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрміно́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.

2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабыва́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Былі пасля і другія паездкі з бацькам на больш працяглы час, але яны пазабываліся, а тую, першую,.. [Стась] памятае. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́зія, ‑і, ж.

1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.

2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)