АЛЕКСЯЙЧУ́К Цімафей Данілавіч (н. 6.2.1921, г.п. Камарычы Бранскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. Скончыў ваен.-пяхотнае вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1947). З ліст. 1942 на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім і 1-м Укр. франтах. 31.12.1943 батальён падкамандаваннем Алексяйчука першы ўварваўся ў г. Жытомір, знішчыў 10 танкаў праціўніка. Да 1977 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́ПСКАЯ БІ́ТВА 1853,
марская бітва паміж рас. і тур. эскадрамі 18 ліст. ў бухце г.Сіноп (на паўн. узбярэжжы Турцыі) у час Крымскай вайны 1853—56; апошняя вял. бітва эпохі паруснага флоту. Тур. эскадра падкамандаваннем Асман-пашы стаяла на рэйдзе і рыхтавалася да высадкі дэсанта ў р-не Сухум-Кале (Сухумі) і Поці (16 караблёў розных класаў, узброеных 510 гарматамі), знаходзілася пад аховай берагавых батарэй. Рас. эскадра падкамандаваннем віцэ-адм. П.С.Нахімава (6 лінейных караблёў, 2 фрэгаты, 720 гармат) заблакіравала тур. эскадру з боку мора, вытрымала абстрэлы тур. берагавой і карабельнай артылерыі, прарвалася на Сінопскі рэйд і адкрыла агонь па тур. караблях і берагавых батарэях. За 4 гадзіны бою знішчана 15 тур. караблёў (адзін уцёк) і большасць берагавых батарэй. Страты тур. боку — больш за 3 тыс.чал. забітымі, каля 200 чал., у т. л. паранены Асман-паша, трапілі ў палон. Рас. эскадра страціла 37 чал. забітымі і 235 параненымі. У сувязі з гэтым паражэннем Турцыі яе саюзнікі — Вялікабрытанія і Францыя ў снеж. 1853 накіравалі свае эскадры ў Чорнае мора.
Да арт.Сінопская бітва 1853. Сінопская бітва 18 лістапада 1853. Мастак А.Багалюбаў. 2-я пал. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кама́ндаванне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны падкамандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі.Шчарбатаў.
2.зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВА́ЙНРУБ Яўсей Рыгоравіч (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада падкамандаваннемпалк. Вайнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎХАЧО́Ў Фядосій Міхайлавіч (17.9.1909, в. Машавое Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобласці — 14.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Вышэйшую школу бранятанк. войскаў (1947). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. У сак. 1945 пры вызваленні г. Гдыня (Польшча) танкавы батальён падкамандаваннем маёра Аўхачова першы ўварваўся ў горад і знішчыў вялікую колькасць тэхнікі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦЕ́ХАЎ Васіль Фёдаравіч (1.4.1917, штат Агайо, ЗША — 12.7.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Ў Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Паўд., Сталінградскім, Данскім і Варонежскім франтах. Танк. рота падкамандаваннем старшага лейт. М. вызначылася ў ліст. 1942 у Сталінградскай, у ліп. 1943 у Курскай бітвах. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЕПЕРАМО́ЖНАЯ АРМА́ДА»
(ісп. «La Armada invencible»),
буйны ваен. флот, створаны Іспаніяй у 1586—88 для заваявання Англіі ў час англа-ісп. вайны 1587—1604. Складалася з высакабортных цяжкакіроўных караблёў, прызначаных пераважна для абардажнага бою (128 караблёў з 2,4 тыс. гармат, больш за 8 тыс. матросаў і 19 тыс. салдат). «Н.а.» падкамандаваннем герцага А.П.Медыны-Сідоніі 30.5.1588 выйшла з Лісабона, але з-за шторму затрымалася ў Ла-Каруньі да 22 ліпеня. Меншыя, але больш манеўраныя англ. караблі з моцнай артылерыяй (197 караблёў з 6,5 тыс. гармат, 12 тыс. матросаў і 4 тыс. салдат) падкамандаваннем Ч.Хоўарда і Ф.Дрэйка 31 ліп. — 8 жн. ў Ла-Маншы неаднаразова атакавалі «Н.а.» і нанеслі ёй значныя страты (патапілі каля 20 караблёў). Не дасягнуўшы мэты, ісп. флот рушыў вакол Брыт. а-воў назад у Іспанію, але каля Аркнейскіх а-воў і берагоў Ірландыі ў выніку шторму каля 40 караблёў патанулі, і ў вер. 1588 у Сантандэр вярнуліся толькі 65 караблёў з 9—10 тыс.чал. Гібель «Н.а.» падарвала марскую магутнасць Іспаніі.
Літ.:
Стенюи Р. Сокровища Непобедимой Армады: Пер. с фр.М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЛІКО́ЎСКІ Мікалай Сяргеевіч (12.9.1900, г.п. Ляцічаў Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1971),
сав. ваенны дзеяч, ген.-лейт. (1943), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую школу каманднага саставу ў Харкаве (1921), Ваен. акадэмію Генштаба (1942). У Чырв. Арміі з 1919. У грамадз. вайну камандзір партыз. атрада, кав. эскадрона, палка, дывізіі. З чэрв. 1941 на франтах Вял.Айч. вайны. Удзельнік бітвы пад Масквой, Бел. аперацыі 1944. Кавалерысты корпуса пад яго камандаваннем вызначыліся ў баях за вызваленне гарадоў Ліда і Гродна. Удзельнік вызвалення Польшчы і Усх. Германіі. Да 1953 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ Павел Канстанцінавіч (2.10.1904, в. Забашавічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 15.2.1943). Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу (1931),
Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд.-Зах. франтах. Вызначыўся 12—15.2.1943 у баях пад Харкавам: стралк. полк пад яго камандаваннем перакрыў шашу Харкаў — Палтава і адрэзаў ворагу шляхі адыходу, знішчыў больш за 200 аўтамашын і шмат інш. тэхнікі. Загінуў у баі. На радзіме ўстаноўлены бюст К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРО́Ў Георгій Восіпавіч (13.3.1905, в. Платцоўка Саратаўскай вобл., Расія — 21.9.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1953). На фронце з 1941. Штурмавая авіядывізія падкамандаваннем К. вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944, асабіста К. зрабіў 22 баявыя вылеты. Да 1959 у Сав. Арміі.