узгавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.

Разм. Разгаварыцца, пачаць гаворку. Калі раз сабраліся на вячоркі да Варанковых ды ўзгаварыліся нешта пра Піперманіху, дык Галаскокавых Агата стала спакваля пад’язджаць пад Зосю. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папе́рад (разм.).

1. прысл. Уперад.

Жанчына пайшла п., паказваючы, куды трэба пад’язджаць.

2. прысл. Спачатку, раней.

П. памый рукі, а потым садзіся за стол.

3. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет ці асобу, раней за якія кім-, чым-н. было ўтворана якое-н. дзеянне.

Ён з’явіўся п. усіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dojeżdżać

незак.

1. даязджаць, пад’язджаць;

2. ездзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

подноси́ться​I несов.

1. (быстро приближаться) разг. падбяга́ць, пад’язджа́ць, падлята́ць;

2. страд. падно́сіцца; частава́цца; падава́цца; дары́цца; см. подноси́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вазо́к, ‑зка, м.

1. Памянш. да воз (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Лёгкія сані, спецыяльна абсталяваныя для выезду. Хутка з песнямі і музыкай на машынах, у санях, на вазках пачалі пад’язджаць да школьнага двара выбаршчыкі з суседніх калгасаў. Васілевіч. На вазку за шырокай спіной рамізніка сядзелі маладыя хлопцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zúreiten*

1. vt аб’язджа́ць (каня)

2. vi (s) (D) пад’язджа́ць (верхам) (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zajeżdżać

I незак.

заязджаць; прыязджаць; пад’язджаць да чаго

II незак.

заганяць, замучваць (яздой)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пад’е́зд м.

1. (род. пад’е́зду) подъе́зд; см. пад’язджа́ць;

2. (род. пад’е́зда) (путь, место) подъе́зд;

п. да ракі́ — подъе́зд к реке́;

3. (род. пад’е́зда) (вход в здание) подъе́зд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

áuffahren* vi (s)

1) наязджа́ць; пад’язджа́ць

2) уско́кваць; уздры́гваць

3) узно́сіцца (увысь)

4) се́сці (на мель)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zúfahren* vi (s)

1) (auf A) пад’язджа́ць (да чаго-н.)

2) (auf j-n) разм. накі́двацца (на каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)