misbecome

[,mɪsbɪˈkʌm]

v.i. -came, come

не падыхо́дзіць, не пасава́ць; быць не да тва́ру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dazúgehören vi нале́жаць (да чаго-н.), падыхо́дзіць (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спрашчэ́нец, ‑нца, м.

Той, хто павярхоўна падыходзіць да вырашэння складаных задач, пытанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ЛІ́СКІ»,

бел. нар. гульня. Ад 6 да 20 чал. выбіраюць вядучага «ліса», строяцца ў круг і кладуць каля сябе Л. (невял. прадмет, які павінен быць у кожнага гульца). «Ліс» падыходзіць да аднаго з гульцоў і просіць «ліску», а той адказвае, што аддасць, калі «ліс» абгоніць яго. Пасля гэтага «ліс» бяжыць у адзін, а гаспадар «ліскі» ў процілеглы бок круга. Хто раней зойме свабоднае месца, той гаспадар Л., а «лісам» становіцца той, хто адстаў.

Я.​Р.​Вількін.

т. 9, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прили́чествующий які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) пасу́е; які́ (што) да тва́ру; які́ (што) нале́жыць; см. прили́чествовать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасту́пны, -ая, -ае.

1. Такі, да якога можна прайсці, праехаць.

Лагер размясціўся ў даступным месцы.

2. Адкрыты для зроку.

Д. для назірання.

3. Які падыходзіць для ўсіх або многіх.

Даступныя цэны.

4. Лёгкі для разумення.

Даступная форма выкладання думак.

5. Які выклікае прыхільнасць да сябе.

Гэта быў д. просты чалавек.

|| наз. дасту́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзёлак, ‑лка, м.

Абл. Падсядзёлак. Дзядзька падыходзіць да нашай фурманкі, папраўляе сядзёлак. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dazúkommen* vi (s) далуча́цца (да чаго-н.), падыхо́дзіць (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адпаве́дны

1. (які падыходзіць да дадзенага выпадку) pássend, ángemessen, geéignet;

2. (які адпавядае чаму-н.) entspréchend; ángemessen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАПРА́ЎЧЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,

дзяржаўныя ўстановы, дзе адбываюць пакаранне асуджаныя да пазбаўлення волі. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае сістэму П.у., якая ўключае папраўчыя калоніі, турмы (для дарослых), выхаваўчыя калоніі (для непаўналетніх), лячэбныя П.ў. Следчыя ізалятары выконваюць функцыі П.у. у адносінах да асуджаных да пазбаўлення волі, якія пакінуты там для выканання работ па гасп. абслугоўванні. Від П.у., у якіх асуджаны павінен адбываць пакаранне, вызначаецца ў прыгаворы суда з улікам характару цяжкасці злачынства, ступені грамадскай небяспекі і асобы злачынца. Наяўнасць розных П.у., якія адрозніваюцца рэжымам і ўмовамі ўтрымання, дазваляе дыферэнцыравана падыходзіць да выканання прыгавору аб асуджэнні да пазбаўлення волі і перавыхавання кожнай катэгорыі асуджаных.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 12, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)