Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подтя́нутыйпрям., перен.падця́гнуты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падця́гнены, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і падцягнуты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎГРУБАШЭ́РСНЫЯ АВЕ́ЧКІ,
пароды авечак з неаднароднай паўгрубай воўнай, якая складаецца з пуху, пераходнага воласу і восці. У адрозненне ад грубашэрсных авечак воўна П.а. больш мяккая, мае пух даўж. да 8 см, восць больш тонкая. Воўну выкарыстоўваюць для вытв-сці дываноў, штучнага футра, коўдраў, тканін.
Да П.а. належаць сараджынская (Зах. Туркменістан) і таджыкская (Таджыкістан) пароды, алайская і горнакарпацкая пародныя групы. Сараджынскія П.а. маюць падцягнуты курдзюк, маса 60 кг (маткі), 80 кг (бараны); настрыг воўны 3—4,5 кг. Таджыкская парода з шырокім курдзюком, маса 70 кг (маткі), 120 кг (бараны); настрыг воўны 2,5—4 кг. Гл. таксама Авечкагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРТЫ́,
пароды паляўнічых сабак. Каля 20 парод (рускія псовыя і стэпавыя, тазы, англійскі, афганскі, арабскі і інш.). Вядомы са старажытнасці. Выкарыстоўваюць у паляванні на зайцоў, лісоў, ваўкоў, дробных антылоп. Х. даганяюць, затрымліваюць ці душаць здабычу.
Канстытуцыя сухая, моцная. Выш. ў карку 65—82 см. Галава доўгая і вузкая, вушы невял., моцна адцягнутыя назад. Спіна і паясніца ўтвараюць выгнутую лінію (напружыну). Жывот моцна падцягнуты. Хвост шаблепадобны. Масць (аднатонная ці плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая, чорная. Шэрсць мяккая. хвалістая або з буйнымі завіткамі. Тып паводзін ураўнаважаны з характэрнай рэзкай узбудлівасцю ў час палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Падсука́ны, подсука́ны ’падцягнуты, зграбны’ (ТС), пітсука́ны ’высокі, тонкі’ (Ніканчук). Да падсукаць < сукаць (гл.). Першапачаткова, відаць, ’паваротлівы, лоўкі’, калі мець на ўвазе семантыку дзеяслова. Параўн. таксама літ.apsukrùs (ад sùkti ’круціць’, роднаснае слав.sukati) ’выкрутлівы, паваротлівы, лоўкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзяншчы́к, дзеншчыка, м.
Салдат у царскай арміі, прыстаўлены да афіцэра ў якасці слугі. Падцягнуты дзяншчык выскачыў з сянец хаты і спрытна паднёс пану афіцэру фотаапарат.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмугле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў смуглым, смуглейшым. Раптам Эдуард паяўляецца ў нас у рэдакцыі, у вайсковым шынялі, падцягнуты, з пасмуглелым тварам, не сказаць, каб вельмі вясёлы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабра́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад сабраць.
2.узнач.прым. Які ўмее з’асяродзіцца, сканцэптраваць увагу, думкі на чым‑н. важным. Ураўнаважаны, унутрана сабраны, сядзіць Ігнат Грынявіцкі.Мехаў.// Стрыманы, валявы, заўсёды гатовы да якога‑н. дзеяння. У ім [Ярмоленку] была затоеная, сабраная ўнутраная сіла, упартасць салдата.Сіўцоў.У гэтым быў увесь Вуйніцкі — сабраны, падцягнуты і сам прасякнуты пачуццём дысцыпліны.«Полымя».// Акуратны, упэўнены, дакладны. Хада другога [Паходні] была больш сабраная, крокі раўнейшыя і больш упэўпеныя, нібы ён добра бачыў у цемры.Хадкевіч.
3.узнач.прым. Стройны, зграбны, падцягнуты (пра фігуру, паставу). Фрунзе ўвайшоў у кабінет — падцягнуты, сабраны.Гурскі.І словы, што [Зося] вымаўляла, і іскрысты позірк, і ўся тонкая, сабраная постаць нібы ўвасаблялі энергію і волю.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспакайне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў спакойным, спакайнейшым. У калідор яны выйшлі разам — паспакайнелы падцягнуты дзяншчык і ўсхваляваны, як ніколі, Бярозка.Шахавец.У паспакайнелую галаву раптам увайшла: «А мо і праўда — пайсці? Забраць Ганну і — пайсці».Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)