подправля́ться

1. (поправлять здоровье) разг. падпраўля́цца; см. подпра́виться;

2. страд. падпраўля́цца; падсо́ўвацца, засо́ўвацца; см. подправля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сова́ться разг.

1. (устремляться) су́нуцца; (лезть) ле́зці;

2. (вмешиваться) мяша́цца;

3. страд. со́вацца, усо́ўвацца, засо́ўвацца; запіха́цца, запі́хвацца; саджа́цца, уса́джвацца; ты́цкацца; падсо́ўвацца; со́ўгацца; см. сова́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарну́цца, гарнуся, горнешся, горнецца; незак.

1. Набліжацца, падсоўвацца да чаго‑н. Гарнуцца да агню.

2. Пяшчотна туліцца, лашчыцца да каго‑н. Аксана, смеючыся, горнецца да Кастуся. Галавач. // перан. Мець цягу да каго‑н., сімпатызаваць каму‑н. Да Васіля Ганна ласкавейшая, не тоіць, нават нібы знарок паказвае, што горнецца да яго. Мележ. // перан. Шукаць збліжэння з кім‑н. (з пэўнай мэтай, па пэўных прычынах). Бедны да беднага горнецца, а багаты ад каго хочаш адвернецца. Прыказка.

3. Мець схільнасць, ахвоту да чаго‑н., захапляцца чым‑н. — Не пойдзем! — піскнуў Раман Канапелька, які не вельмі гарнуўся да працы. Гурскі.

4. Зал. да гарнуць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

draw

[drɔ]

drew, drawn, drawing

1.

v.t.

1) цягну́ць, заця́гваць, выця́гваць

to draw the curtain — зацягну́ць фіра́нку

2) выма́ць, выхо́пліваць, выця́гваць

Draw your hand out of the pocket — Вы́мі руку́ з кішэ́ні

3) прыця́гваць; выкліка́ць

to draw crowds — прыця́гваць нато́ўпы

to draw laughter — вы́клікаць сьмех

4) малява́ць

5) уздыха́ць

to draw a sigh — глыбо́ка ўздыхну́ць

6) ско́нчыць гульню́ ўнічыю́

7) выця́гваць, расьця́гваць

The metal piece was drawn into a wire — Мэта́л быў вы́цягнуты ў дрот

2.

v.i.

1) падыхо́дзіць, падсо́ўвацца

2) наця́гваць

3.

n.

1) паця́гваньне, пацягне́ньне n.

2) нічы́йны вы́нік гульні́, ро́зыгрыш -у m., рэ́міс -у m.

3)

а) жараб’ёўка f.

б) жэ́рабе n.

- draw apart

- draw away

- draw blood

- draw down

- draw lots

- draw off

- draw on

- draw out

- draw the line between

- draw together

- draw up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)