падлаго́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Падлашчыцца да каго‑н., дагаджаючы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подольсти́ться сов., разг. падла́шчыцца; (подлизаться) падліза́цца, падлабу́ніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подыгра́ться (подделаться) падла́шчыцца; падла́дзіцца; (подлизаться) падліза́цца, падлабу́ніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przypodobać się

зак. паддобрыцца, падлашчыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przypochlebić się

зак. падліслівіць, паддобрыцца, падлашчыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падлабу́ніцца, падлабу́ньвацца разм. (падлашчыцца, падлізацца) sich inschmeicheln (да каго-н. bei D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

падліза́цца, ‑ліжуся, ‑ліжашся, ‑ліжацца; зак.

Разм. Падлашчыцца да каго‑н. з карыслівай мэтай. [Сцяпан:] Ну, так тупай каля яе, толькі смела; яна [Паўлінка] дзеўка падатлівая. [Адольф:] Хэ-хэ-хэ! Я да ўсякай патраплю падлізацца. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлабу́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Падлашчыцца, падлізацца. Аўдзееў сапраўды баяўся, каб Дзікавіцкі, правяраючы ўлік маёмасці і грашовыя справы, не выявіў усіх яго грахоў. Таму ён і дзяжурыў цэлымі днямі ў канторы, стараючыся падлабуніцца да Дзікавіцкага. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддо́брыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак., да каго і без дап.

Заваяваць да сябе прыхільнасць; падлашчыцца. Каб паддобрыцца да дзяцей, старшыня прысеў на краёчку ложка і пачаў жартаваць. Пальчэўскі. [Эма:] — Гандляры так ужо стараюцца тавар збыць, што не ведаюць, як паддобрыцца, дагадзіць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Непадле́глы ’незалежны’ (БРС, ТСБМ), непадле́гласць ’незалежнасць, самастойнасць’ (там жа), неподле́глый ’незалежны, свабодны; непадуладны, непадначалены’ (пач. XVI ст., КГС). Хутчэй за ўсё запазычана з польск. niepodległy, niepodległość ’тс’ як юрыдычны тэрмін, чым тлумачыцца адсутнасць у гаворках, параўн. дыял. подлега́ць ’падыходзіць’, подле́гці ’падкаціцца, падлашчыцца’ (ТС) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)