падчы́ркваць

‘падкрэсліваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падчы́ркваю падчы́ркваем
2-я ас. падчы́ркваеш падчы́ркваеце
3-я ас. падчы́рквае падчы́ркваюць
Прошлы час
м. падчы́ркваў падчы́рквалі
ж. падчы́рквала
н. падчы́рквала
Загадны лад
2-я ас. падчы́рквай падчы́рквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падчы́ркваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пракрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Правесці рысу ў чым-н., падкрэсліваць на ўсю даўжыню.

П. графу ў анкеце (паколькі звестак па гэтай графе няма).

|| незак. пракрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

underline [ˌʌndəˈlaɪn] v. падкрэ́сліваць; надава́ць асо́бы сэнс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

педалява́ць

‘націскаць на педаль; вылучаць, падкрэсліваць што-небудзь (педаляваць бесчалавечнасць)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. педалю́ю педалю́ем
2-я ас. педалю́еш педалю́еце
3-я ас. педалю́е педалю́юць
Прошлы час
м. педалява́ў педалява́лі
ж. педалява́ла
н. педалява́ла
Загадны лад
2-я ас. педалю́й педалю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час педалю́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прочёркивать несов., разг. пракрэ́сліваць; (зачёркивать) закрэ́сліваць, закасо́ўваць; (подчёркивать) падкрэ́сліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. гл. наперці.

2. на каго-што. Рашуча адцясняць, цясніць.

Танкі напіралі з флангаў.

2. перан., на што. Асабліва падкрэсліваць што-н., настойваць на чым-н.

Н. на неабходнасць праверкі фактаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Вылучаць, накладваючы цень, робячы цямнейшым па тоне. Адцяняць контуры на малюнку. // Рабіць ярчэйшым, выразнейшымм, падкрэсліваць колер, тон чаго‑н. [Дануся] была ў белай сукенцы-тэнісцы, якая так прыгожа адцяняла смуглае, загарэлае цела. Карпюк.

2. Вылучаць, падкрэсліваць, рабіць больш прыкметным. Вольга была апранена ў нешта падобнае да чорнага жакеціка, які адцяняў яе стройную постаць. Пестрак. // перан. Падкрэсліваць, рабіць выразным, узмацняць. Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцэнтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

1. Паставіць (ставіць) акцэнт (у 1 знач.) на чым-н. (спец.).

2. перан. Вылучыць (вылучаць), падкрэсліць (падкрэсліваць) якую-н. думку ў выказванні (кніжн.).

А. увагу на больш важным, істотным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

podkreślać

незак. падкрэсліваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

emphasize, BrE -ise [ˈemfəsaɪz] v. падкрэ́сліваць, выдзяля́ць, вылуча́ць; ста́віць лагі́чны на́ціск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)