подоко́нник падако́ннік, -ка м., падако́нне, -ння ср., падвако́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.

Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.

П. цераз падаконнік.

|| незак. перагіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

parapet, ~u

м. парапет, падаконнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fnsterbrett n -(e)s, -er падвако́нне, падако́ннік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прыбуцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які трохі збуцвеў, струхлеў. Падышоў Патапавіч да акна, абапёрся локцямі на прыбуцвелы падаконнік. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́біна, ‑ы, ж.

Тое, што і шыба. Бразнула на падаконнік шкло, зазвінела на падлозе пад сталом — нехта высадзіў шыбіну ў падвойным акне. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́жанкі, ‑нак; адз. няма.

Маленькія нажніцы. На падаконнік падала паўднёвае сонца, іскрылася ў кавалку люстэрка, янае ляжала на акне побач з ножанкамі, і лёгкім зайчыкам свяцілася на столі. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парапе́т ’невысокая сцяна, агароджа ўздоўж маста, набярэжнай і пад.’ (ТСБМ). З рус. парапе́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 85) < франц. parapet ад італ. parapetto ’брусцвер’ (Фасмер, 3, 204). Дыял. парапэ́тападаконнік’ з польск. parapet ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Сагнуцца ў дзве столкі, пад вуглом, дугой. // Сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што‑н., звесіцца. Надзейка перагнулася цераз падаконнік, уткнулася тварам у бэзавую [к]вецень. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)