Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Krébsgang:
den ~ géhen*падава́цца наза́д [за́дам], адступа́ць; перан. дэградзі́раваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНФЕДЭРА́ЦКІ СУД,
суд у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст., які ствараўся канфедэрацыямі замест дзярж. судоў як сродак у барацьбе з паліт. праціўнікамі. На Беларусі К.с. былі створаны Таргавіцкай канфедэрацыяй. Дзейнічалі ў Браславе, Віцебску, Ваўкавыску, Лідзе, Мінску, Оршы, Полацку, Рэчыцы, Слоніме, Слуцку і інш. Разглядалі справы аб крымінальных злачынствах супраць дзяржавы і дзеяннях асоб супраць канфедэрацыі, а таксама справы аб даўгах, зборах дзярж. чыншу. Суддзі (консулы) выбіраліся канфедэратамі, старшынёй суда, як правіла, быў маршалак канфедэрацыі ў адпаведным павеце. К.с. прымалі да разгляду справы ў тым выпадку, калі хоць бы адным з бакоў выступаў шляхціц. Працэдура суда была аналагічная працэдуры земскага суда. Прыгаворы (выракі) прымаліся тайным галасаваннем. Апеляцыі маглі падавацца ў суд Ген. канфедэрацыі. К.с. меў права ажыццяўляць прыгавор з дапамогай войска. Скасаваны разам з Ген. канфедэрацыяй Гродзенскім сеймам 15.9.1793.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аспіранту́ра, ‑ы, ж.
Сістэма падрыхтоўкі пры вышэйшых навучальных установах або навукова-даследчых інстытутах прафесарска-выкладчыцкіх і навуковых кадраў. [Люба:] — Сур’ёзная, ну і разумная, нічога не скажаш, прафесар раіў ёй [Веры] у аспірантуру падавацца пасля інстытута.Лынькоў.// Дзейнасць, вучоба аспіранта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СПІС ВЫ́БАРШЧЫКАЎ,
спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутата. Паводле Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь С.в. складаюцца па кожнаму ўчастку і падпісваюцца старшынёй і сакратаром участковай камісіі. У С.в. уключаюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі на дзень галасавання 18 гадоў, пастаянна або часова пражываюць на тэр. дадзенага ўчастка і маюць права ўдзельнічаць у галасаванні. У С.в. грамадзянін можа быць уключаны толькі на адным участку. С.в. прадстаўляюцца для ўсеагульнага азнаямлення за 15 дзён да галасавання (на ўчастках, утвораных у санаторыях, дамах адпачынку, бальніцах і інш. такіх установах — за 2 дні да галасавання). Кожны грамадзянін мае права абскардзіць неўключэнне, няправільнае ўключэнне або выключэнне са С.в., інш. недакладнасці. Такія скаргі разглядае ўчастковая камісія, апеляцыі на іх рашэнні — вышэйстаячая камісія. Скаргі на рашэнні ўчастковай камісіі могуць таксама падавацца ў раённы або гар. суд, рашэнні якіх з’яўляюцца канчатковымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кары́сны, ‑ая, ‑ае; ‑а.
1. Які прыносіць карысць. Карысная справа. Карысная заўвага. □ — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Трэба добра павучыцца, каб быць карысным у жыцці.Колас.
2.Спец. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнню. Карысная плошча.
•••
Карысныя выкапнігл. выкапень.
Каэфіцыент карыснага дзеяннягл. каэфіцыент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)