Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pressurize, BrE-ise[ˈpreʃəraɪz]v.
1.BrE(into) ака́зваць на́ціск, уплы́ў; прымуша́ць
2.tech. герметызава́ць; падтры́мліваць павы́шаны ціск
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ажыята́ж, -у, м.
1.Павышаны попыт на якія-н. тавары, паслугі, стымуляваны пэўнымі падзеямі (вайна, распродаж і інш.).
2. Стрэсавая сітуацыя на біржы, выкліканая, як правіла, штучна створаным павышэннем ці паніжэннем курсу біржавых папер або цэн з мэтай атрымання прыбытку
|| прым.ажыята́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ашу́га ’галавакружэнне, павышаны ціск’ (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Хутчэй за ўсё ад шугаць ’гойдаць, калыхаць’, што адлюстроўвае стан хворага чалавека; не звязана з балг.шу́га, серб.-харв.шӳга ’кароста’ (з тур.šuga, гл. Младэнаў, 695).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́нус, ‑у, м.
1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў. Мышачны тонус. Тонус нервовай сістэмы. Тонус клетак кары галаўнога мозга.
2.перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак. Павышаны тонус. Жыццёвы тонус.
[Лац. tonus — ад грэч. tonos — напружанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gehóben
1.part II ад hében*
2.aпавы́шаны (аб якасці, патрабаваннях)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРНЕФРО́МА (ад гіпер... + нефр... + ...ома),
гіпернефроідны рак, пухліна Гравіца, злаякасная пухліна ныркі, што развіваецца з клетак кары наднырачнікаў ці з эпітэлію нырачных канальцаў. Апісана ням. патолагам П.А.Гравіцам у 1883. Найчасцей бывае ў мужчын. Прычына хваробы невядомая (магчыма, запаленчыя працэсы, траўмы, радыеактыўныя рэчывы). Прыкметы гіпернефромы на ранняй стадыі (т. наз. «малыя» сімптомы): умераныя болі ў паясніцы і ў падрабрынні, павышаны артэрыяльны ціск, мікрагематурыя, пратэінурыя, поліцытэмія. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРТАНІ́Я (ад гіпер... + грэч. tonos напружанне),
павышэнне напружанасці (тонусу) мышцаў і інш. тканак і органаў. Бывае пры парушэнні метабалізму і электралітнага абмену ў мышачных валокнах ці пры расстройствах нерв.-эндакрыннай рэгуляцыі тонусу. Тэрмін гіпертанія азначае таксама павышаны крывяны (артэрыяльны) ціск, сімптом гіпертанічнай хваробы і інш. сасудзістых хвароб. Адрозніваюць гіпертанію пры гіпертанічнай хваробе, сімптаматычную, якая з’яўляецца сімптомам асн. хваробы (нырачная, эндакрынная, цэрэбральная і інш.), і часовую (гіпертэнзію) ад псіхічных, тэмпературных, болевых уздзеянняў і фіз. працы. Часовая гіпертанія не выклікае гемадынамічных і марфалагічных змен.