Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вінагра́д, -у, М -дзе, м.
Павойная паўднёвая кустовая расліна з салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны, якія ідуць у ежу і на выраб віна.
|| прым.вінагра́дны, -ая, -ае.
В. сок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хмель, хме́лю, м.
1.Павойнаярасліна сямейства тутавых з доўгім тонкім сцяблом, насенне якой выкарыстоўваецца ў піваварэнні.
2. Стан ап’янення, выкліканы алкагольнымі напоямі.
Яго х. не бярэ.
|| прым.хме́левы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іпаме́я, ‑і, ж.
Павойная травяністая або кустовая расліна сямейства бярозкавых з з буйнымі кветкамі розных колераў у выглядзе званочкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капрыфо́лій, ‑лію ікапрыфо́ль, ‑ю, м.
Павойная кустовая расліна сямейства бружмелевых з пахучымі ружовымі або жоўтымі кветкамі (разводзіцца як дэкаратыўная).
[Ад лац. caprifolium — казліны ліст.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінагра́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Пладовая павойнаярасліна сямейства вінаградавых.
2.зб. Буйныя сакавітыя ягады гэтай расліны, якія растуць гронкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІ́ВІ,
акультураная кветкавая расліна роду актынідыя. Радзіма Аўстралія і Акіянія. Дзікарослыя віды роду пашыраны ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі.
Павойная ці лазячая дравяністая кустападобная ліяна. Кветкі аднаполыя, радзей двухполыя, жоўтыя ці чырванаватыя. Плады — зялёныя або зеленавата-жоўтыя ягады, ядомыя. Багаты вітамінамі C, B, правітамінам A, жалезам, каліем, кальцыем, магніем, цукрам. Спажываюць у сырым, вараным, сушаным, замарожаным і марынаваным выглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛАДЫЯ́НТА (Thladiantha),
род кветкавых раслін сям. гарбузовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі. На Беларусі 1 від — Т. няпэўная (T.dubia). Культывуецца як дэкар.павойнаярасліна, часам дзічэе.
Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўж. да 4 м, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя, песцікавыя адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырв. мясістая салодкая гарбузіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАМЕ́Я (Ipomoea),
род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 500 відаў, пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Паўд. Украіне. Найб. каштоўны батат. На Беларусі вырошчваюць І. пурпуровую (I. purpurea) як дэкар. расліну.
Адна- і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некат. (I. pes-caprae) даўж. да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць ім шаўкавісты бляск. І. пурпуровая — павойнаярасліна з буйнымі белымі, ружовымі, блакітнымі і фіялетавымі кветкамі, якія закрываюцца нанач. Цвіце з чэрв. да верасня. Ёсць махровыя формы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лія́на ’павойная кустовая або дрэвавая расліна’ (ТСБМ). Запазычана з франц.liane ’тс’ (< lier ’вязаць, звязваць, злучаць’) праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 73) або праз польск. мову.