ап’яня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць, упіваюцца. Сярод дрэў, яшчэ не апранутых у вясновае ўбранне, чаромха нагадвала вялізны букет, ад якога цягнула .. ап’яняльным пахам. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмялі́ць разм. (п’яніць) zu Kpf(e) stigen* (каго-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

п’яню́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад п’яніць.

2. у знач. прым. Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны. Пачалі чарнець спачатку яры, яміны, лагчыны, а потым пачарнеў і ўвесь стэп, дыхнуў вільгаццю, запахла сырой травой і знік п’янючы мядовы водар. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.

1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.

2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fuddle

[ˈfʌdəl]

1.

v.t. informal

1) паі́ць дап’яна́

2) адурма́ньваць, п’яні́ць

2.

v.i.

напіва́цца

3.

n.

1) ап’яне́ньне n.

2) адурма́неньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)