Ота Н. А. 1/597; 9/198

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

О́ТА ШМІТ,

малая планета № 2108. Сярэдні дыяметр 18 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 364,5 млн. км, перыяд абарачэння 3,8 г. Адкрыта ў 1948 у Сімеізскай абсерваторыі (Крым, Украіна). Названа ў гонар О.Ю.Шміта.

т. 11, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Шміт Ота Юльевіч

т. 17, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вя́зень, ‑зня, м.

Той, хто знаходзіцца ў зняволенні; зняволены. На шчасце, падаспелі савецкія войскі, і вязні Маабіта, а сярод іх і Ота Нагель, выйшлі на волю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Нічаго́та (нічогуотэ) ’нікчэмнасць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ад нічогі ’дрэнны, нікчэмны’, суфікс ота.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаймо́та ’мноства’ (ветк., Мат. Гом.). Да плойма (гл.). Суф. ота надае адцягненае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірота ’людзі, грамадства’ (ТС). Да мір2. Аб суфіксе ота гл. Сцяцко, Афікс. наз., 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МЮ́ЛЕР ((Müller) Софус Ота) (24.5.1846—24.2.1934),

дацкі археолаг. У 1892—1912 дырэктар Нац. музея ў Капенгагене. У 1893—98 праводзіў раскопкі неалітычных помнікаў Даніі (к’екенмедынгаў), распрацаваў перыядызацыю бронзавага веку Даніі. Удасканаліў тэхніку правядзення археал. раскопак. Аўтар прац па дагістарычных культурах Еўропы.

т. 11, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прасто́та ’зборня простых людзей’ (Нас.). Ад про́сты з суф. зборнасці ота, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)