о́піум, ‑у, м.

1. Тое, што і опій.

2. перан. Тое, што прытупляе розум, адурманьвае, перашкаджае правільнаму ўспрыманню рэчаіснасці. Рэлігія, як правільна вучаць бальшавікі, ёсць опіум для народа. Мележ.

[Лац. opium, з грэч. ópion — макавы сок.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

О́ПІУМ (лац. opium ад грэч. opion макавы сок),

опій, высахлы на паветры млечны сок з надрэзаў на няспелых макаўках опійнага маку; моцны наркотык, мае каля 20 алкалоідаў: марфін, кадэін, наркацін і інш. У О. да 10% марфіну, які больш за інш. алкалоіды ўздзейнічае на арганізм чалавека. Ужыванне вядзе да наркаманіі. Прэпараты О. (напр., марфіну гідрахларыд) выкарыстоўваюць як моцны абязбольвальны сродак пры злаякасных пухлінах, нырачных коліках і інш.; супраць кашлю (напр., кадэін) і інш.

т. 11, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пантапо́н

(ад гр. pan, -ntos = усё + opion = опій)

сумесь салянакіслых солей алкалоідаў опію, якая змяшчае каля 50 % марфіну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)