ЛЬВО́ЎСКА-САНДАМІ́РСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
стратэгічныя наступальныя дзеянні войск 1-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) па вызваленні Зах. Украіны і Паўд.-Усх. Польшчы 13.7—29.8.1944 у Вял. Айч. вайну. 1-му Укр. фронту (налічваў 1,2 млн. чал., 13,9 тыс. гармат і мінамётаў, каля 2,2 тыс. танкаў і самаходных артыл. установак, каля 3 тыс. самалётаў) процістаяла ням.-фаш. групоўка армій «Паўн. Украіна» (ген.-палк. І.Гарпе), якая мела больш за 600 тыс. чал. (з часцямі тылу 900 тыс. чал.), 6,3 тыс. гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, 700 самалётаў. Сав. камандаванне планавала нанесці 2 моцныя ўдары па праціўніку і прарваць яго фронт на 2 напрамках. На 1-м этапе аперацыі (13—27 ліп.) сав. войскі прарваліся на Рава-Рускім і Львоўскім напрамках, акружылі і ліквідавалі 8 дывізій ворага, фарсіравалі р. Сан, вызвалілі гарады Рава-Руская, Львоў, Перамышль, Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), прасунуліся на гал. напрамку на 200—220 км. На 2-м этапе (28 ліп. — 29 жн.) войскі 1-га Укр. фронту дзейнічалі на Сандамірскім напрамку, 29 ліп. — 1 жн. фарсіравалі р. Вісла, 3 жн. захапілі плацдарм на Пд ад г. Сандамір. Адбіўшы шэраг контратак і контрудараў ням. войск, сав. часці да 30 жн. пашырылі і паглыбілі (да 75 км па фронце і да 60 км у глыбіню) плацдарм, стварылі перадумовы для будучага наступлення на Сілезскім напрамку (гл. Вісла-Одэрская аперацыя 1945). У час Л.-С.а. сярод інш. воінаў вызначыліся афіцэры-беларусы А.Ц.Краўцоў, І.І.Якубоўскі і інш.
Літ.:
Полушкин М.А. На Сандомирском направлении: Львовско-Сандомирская операция: (июль—авг. 1944). М., 1969;
Бродовский котел: Воспоминания. Очерки. Документы. Львов, 1974;
От Западного Буга до Вислы: Очерки. Воспоминания. Документы. Львов, 1985;
Конев И.С. Записки командующего фронтом, 1943—1945. 4 изд. М., 1985.
У.Я.Калаткоў, В.А.Юшкевіч.
т. 9, с. 388
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
балю́чы
1. (связанный с ощущением боли) больно́й;
б. па́лец — больно́й па́лец;
2. прям., перен. боле́зненный; (о душевных переживаниях — ещё) мучи́тельный;
~чая апера́цыя — боле́зненная опера́ция;
~чыя ўспамі́ны — мучи́тельные воспомина́ния;
3. перен. больно́й;
◊ ~чае ме́сца — больно́е ме́сто;
~чае пыта́нне — больно́й вопро́с;
наступі́ць на б. мазо́ль — наступи́ть на больну́ю мозо́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уда́цца I сов.
1. в разн. знач. уда́ться;
апера́цыя ўдала́ся — опера́ция удала́сь;
пірагі́ сяго́ння ўдалі́ся — пироги́ сего́дня удали́сь;
удало́ся даста́ць рэ́дкую кні́гу — удало́сь доста́ть ре́дкую кни́гу;
2. (в кого-л.) уда́ться, уроди́ться, вы́даться;
сын уве́сь уда́ўся ў ба́цьку — сын весь уда́лся (уроди́лся, вы́дался) в отца́
уда́цца II сов., прям., перен. вда́ться;
бе́раг уда́ўся ў мо́ра — бе́рег вда́лся в мо́ре;
у. ў су́тнасць спра́вы — вда́ться в су́щность де́ла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)