НІ́ЗКА ВЕ́РШАЎ,

цыкл вершаў, аб’яднаных агульнай тэмай, галоўнымі героямі, падабенствам будовы, стылёва-жанравымі адзнакамі і інш. У бел. л-ры тэрмін «нізка» ў крыху інш. форме («нанізка») упершыню ўжыты М.Багдановічам у арт. «За тры гады» (1913). Н.в. пашырана ў бел. паэзіі з пач. 20 ст. Н.в. «З песень беларускага мужыка» змясціў Я.Купала ў зб. «Жалейка» (1908), з асобных паэт. цыклаў складаюцца зб-кі Я.Коласа «Песні-жальбы» (1910), Багдановіча «Вянок» (1913), А.Гаруна «Матчын дар» (1918). Узаемасувязь паміж творамі, якія ўваходзяць у Н.в. бывае самая разнастайная. Іх можа яднаць агульны лірычны настрой («Крыху восені і жменька кляновых лістоў» У.Дубоўкі), жанр («Трохрадкоўі», «Пяцірадкоўі» А.Глобуса), тэма («Водар і шолах» Д.Бічэль-Загнетавай), погляд аўтара на пэўную гіст. падзею («Курапаты» А.Дэбіша), скразная эстэт.-філас. думка («Чатыры стыхіі» С.Дзяргая), постаць апавядальніка («Вёска» Я.Купалы), месца дзеяння («Полацк. Нафтабуд» Г.Бураўкіна). У паэзіі бываюць ўстойлівыя, т.зв. цвёрдыя віды вершаваных нізак; трыпціх («Трыпціх Ушаччыны» Р.Барадуліна), вянок санетаў («Нарач» Н.Гілевіча) і інш. Пашырана ў сучаснай паэзіі, асабліва ў творчасці маладых аўтараў (Дэбіш, І.Пракаповіч, І.Снарская, І.Хадарэнка, А.Чобат і інш.). Н.в. называюць таксама цыкл вершаў новай кнігі паэта, змешчаны ў перыядычным выданні.

А.А.Майсейчык.

т. 11, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уперагі́б, прысл. (разм.).

Сагнуўшыся вельмі нізка.

Згінацца ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нізо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Нізо́к
Р. Нізка́
Д. Нізку́
В. Нізо́к
Т. Нізко́м
М. Нізку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ни́зко нареч.

1. ні́зка;

2. ні́зка; по́дла; гане́бна; см. ни́зкий.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наві́снуць, -ну, -неш, -не; навіс, -сла; зак.

1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым-н., на што-н.

Валасы навіслі на вочы.

Над ракой нізка навіслі вербы.

2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым-н.

Туман навіс над ракой.

Ноч навісла над горадам.

3. перан., над кім-чым. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму-, чаму-н.

Над краінай навісла небяспека.

|| незак. навіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

undervalue [ˌʌndəˈvælju:] v. недаацэ́ньваць, ні́зка цані́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nisko

нізка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вясло́

нізка прадметаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вясло́ вёслы
вяслы́
Р. вясла́ вёслаў
вёсел
Д. вяслу́ вёслам
В. вясло́ вёслы
вяслы́
Т. вясло́м вёсламі
М. вясле́ вёслах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вясло́², -а́, мн. вёслы іліч. 2, 3, 4) вяслы́, вёсел і вёслаў, н.

Нізка аднародных прадметаў.

В. абаранкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нижа́йше нареч. превосх. ст. ні́зка;

нижа́йше кла́няться ні́зка кла́няцца;

нижа́йше благодари́ть шчы́ра (го́рача) дзя́каваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)