няпісаны закон, звычай у народаў, якія вызнаюць іслам (лічыцца дадаткам да шарыяту).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
unwritten
[ʌnˈrɪtən]
adj.
1) няпі́саны
2) звычаёвы
3) не запі́саны, чы́сты (пра а́ркуш папе́ры)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ада́т
(ар. adat)
няпісаны закон, звычай у народаў, якія вызнаюць іслам (лічыцца дадаткам да шарыяту).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
трады́цыя, ‑і, ж.
Гістарычна выпрацаваныя звычаі, погляды, нормы паводзін, густу і пад., якія пераходзяць ад папярэдняга да наступнага пакалення. Крытычныя традыцыі Бялінскага. Рэвалюцыйныя традыцыі пралетарыяту. Класічныя традыцыі тэатра. □ [Пятро Тадаровіч] чапляўся за зямлю, за традыцыі працавітага простага чалавека, за жыццё.Чорны.Ламаць устаноўленыя традыцыі нельга было без рызыкі здабыць славу нейкага адшчапенца і чалавека падазронага, асабліва ў такі час, калі настаўнікі зарэкамендавалі сябе як людзі з крамольніцкім складам мыслей.Колас.// Парадак, няпісаны закон, што ўстанавіўся ў паводзінах, быце. Стаць традыцыяй. Увайсці ў традыцыю. □ Начальнік порта ў захапленні ад адвагі капітана, які застаўся адзін .. і не пакідаў судн[а] паводле лепшых мараходных традыцый.Самуйлёнак.У брыгадзе з’явілася і такая традыцыя — калектыўна адзначаць дні нараджэння.Лось.// Норма чаго‑н. Традыцыя сцэнічнага вымаўлення.
[Ад лац. traditio — перадача.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)